Адміністрацыйны падзел Малдовы

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Малдовы вызначаецца Канстытуцыяй і законам Рэспублікі Малдова № 764-XV ад 2001/12/27 г. «Аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзеле Рэспублікі Малдова», і быў сфарміраваны 29 студзеня 2002 года. Закон вылучае 2 узроўні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу. На першым узроўні знаходзяцца 32 раёны, 13 муніцыпіі, аўтаномнае тэрытарыяльнае ўтварэнне Гагаузія і адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі левабярэжжа Днястра, якім можа быць нададзены асаблівы статус. Муніцыпій Бендэр і адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі Левабярэжжа Днястра знаходзяцца пад фактычным кантролем непрызнанай дзяржавы Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі. На другім узроўні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Малдовы знаходзяцца гарады, сёлы і камуны, якія аб’ядноўваюць некалькі сёл.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Малдовы
Палітыка
Рэспубліка Малдова
Coat of arms of Moldova.svg

Гэты артыкул — частка серыі:
Палітычная сістэма
Малдовы

Дзяржаўны лад


Канстытуцыя Малдовы


Прэзідэнт Малдовы



Урад


Парламент


Судовая сістэма



Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел


Палітычная сістэма

Парламенцкія выбары:


Тыпы адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелуПравіць

Адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі адзінкамі мінімальнага ўзроўню з’яўляюцца сёлы, камуны і гарады. Вёска з’яўляецца адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкай, якая аб’ядноўвае сельскае насельніцтва на аснове агульнасці тэрыторыі, геаграфічных умоў, эканамічных і сацыяльна-культурных сувязяў, традыцый і звычаяў. Некалькі вёсак, у залежнасці ад эканамічных, сацыяльна-культурных, геаграфічных і дэмаграфічных умоў, могуць аб’яднацца і ўтварыць адну адміністрацыйна-тэрытарыяльную адзінку другога ўзроўню — камуну. Вёска, у якой размешчаны савет вёскі ці камуны, мае назву вёскі-рэзідэнцыі. Таксама вёскі могуць быць часткай горада і не ўтвараць асобна адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі другога ўзроўню.

Горад з’яўляецца больш развітай у параўнанні з вёскай ў эканамічным і сацыяльна-культурных адносінах адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкай, якая аб’ядноўвае гарадское насельніцтва, мае адпаведную інфраструктуру, прамысловыя і гандлёвыя структуры. Большая частка гарадскога насельніцтва занята ў прамысловай вытворчасці, сферы абслугоўвання насельніцтва, розных галінах інтэлектуальнай дзейнасці, культурнага і палітычнага жыцця. Горад, у якім размешчаны раённы савет, называецца горадам-рэзідэнцыяй.

У адпаведнасці з малдаўскім заканадаўствам, некаторыя гарады могуць быць прызнаныя муніцыпіямі. Муніцыпій з’яўляецца населеным пунктам гарадскога тыпу, што адыгрывае асаблівую ролю ў эканамічным, сацыяльна-культурным, навуковым, палітычным і адміністрацыйным жыцці краіны і дзе размешчаны прамысловыя і гандлёвыя структуры, установы адукацыі, аховы здароўя і культуры. Статус муніцыпія ў Малдове маюць 13 гарадоў.

Раён з’яўляецца адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкай, у якую ўваходзяць сёлы (камуны) і гарады, аб’яднаныя тэрыторыяй, эканамічнымі і сацыяльна-культурнымі сувязямі. Горад, у якім размешчаны раённы савет, з’яўляецца горадам-рэзідэнцыяй. Раён носіць найменне горада-рэзідэнцыі.

У складзе Рэспублікі Малдова вылучаецца аўтаномнае тэрытарыяльнае ўтварэнне Гагаузія, статус якога рэгулюецца асобным законам. Гагаузія ўключае ў сябе адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі першага ўзроўню муніцыпій Камрат, гарады, вёскі і камуны. У законе «Аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзеле Рэспублікі Малдова» адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел левабярэжжа Днястра ўстаноўлены аналагічна адміністрацыйна-тэрытарыяльныму падзелу Гагаузіі. Пры гэтым адзначана, што ён будзе ўдакладнены ў выпадку ўрэгулявання Прыднястроўскага канфлікту і вызначаны асобным законам.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі першага ўзроўнюПравіць

Сцяг Назва Малдаўская
назва
Карта Цэнтр Тэр.[1] Нас.[2][3] Шчыльн. Мун. Гор. Вёс.
ў гор.
Кам. Вёс.
ў кам.
НП
Муніцыпіі першага ўзроўню
  Муніцыпій Кішынёў Municipiul Chișinău   571,64 804,5 1407,35 1 6 2 12 14 35
  Муніцыпій Бельцы
(Муніцыпій Бельцы)
Municipiul Bălți   78,01 149,8 1920,27 1 2 3
  Муніцыпій Бендэры[4] Municipiul Bender   97,29 98,8 1015,52 1 1 2
  Муніцыпій Камрат Municipiul Comrat 32,00 26,3 821,88 1 1
  Муніцыпій Ціраспаль Municipiul Tiraspol 55,56 145,332 2615,77 1 1
Муніцыпій Кагул Municipiul Cahul 33,00 30,018 909,64 1 1 2
Муніцыпій Чадыр-Лунга Municipiul Ceadîr-Lunga 105,1 16,605 157,99 1 1
  Муніцыпій Эдынец Municipiul Edineț 5,7 15,52 2722,81 1 2 3
  Муніцыпій Хынчэшты Municipiul Hîncești 72,17 12,491 173,08 1 1
  Муніцыпій Архей Municipiul Orhei 16,52 21,065 1275,12 1 1
Муніцыпій Сарока Municipiul Soroca 11,88 22,196 1868,35 1 1
Муніцыпій Стрэшэнь Municipiul Strășeni 60,8 18,376 302,24 1 1 2
  Муніцыпій Унгены Municipiul Ungheni 16,4 30,804 1878,29 1 1
Раёны
  Раён Басарабяска Raionul Basarabeasca   Басарабяска 294,54 28,7 97,44 1 6 3 10
  Раён Брычэнь
Raionul Briceni   Брычэнь 814,44 73,9 90,74 2 26 11 39
  Раён Гладэнь Raionul Glodeni   Гладэнь 754,18 60,4 80,09 1 1 18 15 35
  Раён Дандушэнь Raionul Dondușeni   Дандушэнь 644,12 43,7 69,40 1 21 8 30
  Раён Дрокія Raionul Drochia   Дрокія 999,91 88,5 88,50 1 27 12 40
  Раён Дубэсар Raionul Dubăsari   Кочыэр 309,22 35,2 113,83 11 4 15
  Раён Эдынец Raionul Edineț   Эдынец 932,92 81,6 87,47 2 4 30 13 49
  Раён Кагул Raionul Cahul   Кагул
1545,28 124,7 80,70 1 1 36 17 55
  Раён Кэлэраш Raionul Călărași   Кэлэраш 753,55 78,5 104,17 1 1 27 12 44
Раён Кантэмір Raionul Cantemir   Кантэмір 867,86 62,3 71,79 1 26 24 51
  Раён Кэўшэнь Raionul Căușeni   Кэўшэнь 644,12 43,7 69,40 2 1 28 17 48
  Раён Крыўлень Raionul Criuleni   Крыўлень 687,95 73,7 107,13 1 2 24 16 43
  Раён Леова Raionul Leova   Леова 764,73 53,2 69,57 2 1 23 13 39
  Раён Ніспарэнь Raionul Nisporeni   Ніспарэнь 629,02 66,1 105,08 1 22 16 39
  Раён Новыя Анены Raionul Anenii Noi   Новыя Анены 887,62 83,4 93,96 1 5 25 14 45
  Раён Окніца Raionul Ocnița   Окніца 597,47 54,9 91,89 3 18 12 33
  Раён Архей Raionul Orhei   Архей 1228,31 125,4 102,09 1 37 37 75
  Раён Рэзіна Raionul Rezina   Рэзіна 621,79 51,2 82,34 1 3 23 14 41
  Раён Рышкань Raionul Rîșcan   Рышкань 936,03 68,7 73,40 2 6 26 21 55
  Раён Сарока Raionul Soroca   Сарока 1042,99 100,1 95,97 1 34 33 68
  Раён Стрэшэнь Raionul Strășeni   Стрэшэнь 729,12 92,1 126,32 2 2 25 10 39
  Раён Сынджэрэй Raionul Sîngerei   Сынджэрэй 1033,71 92,6 89,58 2 1 24 43 70
  Раён Тараклія Raionul Taraclia   Тараклія 673,69 44,0 65,31 1 14 11 26
  Раён Тэленешты Raionul Telenești   Тэленешты 848,62 73,1 86,14 1 2 30 21 54
  Раён Унгень Raionul Ungheni   Унгень 1082,62 117,4 108,44 2 1 31 40 74
  Раён Фэлешць Raionul Fălești   Фэлешць 1072,60 91,9 85,68 1 32 43 76
Раён Фларэшць Raionul Florești   Фларэшць 1108,19 88,7 80,04 3 37 34 74
  Раён Хынчэшць Raionul Hîncești   Хынчэшць 1472,13 121,2 82,33 1 38 24 63
  Раён Чымішлія Raionul Cimișlia   Чымішлія 923,70 60,8 65,82 1 3 22 13 39
  Раён Шалдэнэшць Raionul Șoldănești   Шалдэнэшць 598,37 42,4 70,86 1 22 10 33
  Раён Штефан Водэ Raionul Ștefan-Vodă   Штэфан Водэ 644,12 71,0 110,23 1 22 3 26
  Раён Ялавены Raionul Ialoveni   Ялавены 783,49 100,7 128,53 1 24 9 34
Аўтаномныя тэрытарыяльныя ўтварэнні
  Аўтаномнае
тэрытарыяльнае
ўтварэнне Гагаузія
Unitatea Teritorială
Autonomă Găgăuzia
  Камрат 1848,46 161,9 87,59 1 2 1 23 5 32
Аўтаномнае тэрытарыяльнае ўтварэнне з асаблівым прававым статусам Прыднястроўе
  Аўтаномнае
тэрытарыяльнае
ўтварэнне
з асаблівым
прававым статусам
Прыднястроўе
Unitățile
Administrativ-Teritoriale
din Stînga Nistrului
  Ціраспаль 4163,00 505,2 121,35 1 9 2 69 66 147
Разам 33546 4060,4 121,04 5 60 39 917 660 1681

Зноскі

СпасылкіПравіць