Ажогіна

рака ў Расіі, левы прыток Калымы

Ажо́гіна (руск.: Ожо́гина[2], якуцк.: Одьуогун) — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, ва Усходняй Сібіры, у Рэспубліцы Саха (Якуція), левы прыток ракі Калыма.

Ажогіна
руск. Ожогина, як. Одьуогун
Характарыстыка
Даўжыня 523 км
Басейн 24 300 км²
Расход вады каля 170[1] м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне Момскі хрыбет
 • Вышыня каля 109[1] м
 • Каардынаты 66°50′31″ пн. ш. 147°09′14″ у. д.HGЯO
Вусце Калыма
 • Каардынаты 66°13′10″ пн. ш. 151°05′24″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 0,17[1] м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Калыма → Усходне-Сібірскае мора
Краіна
Рэгіён Якуція
Код у ДВР 19010100412119000038078
physical
Ажогіна
Ажогіна
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Даўжыня ракі 523 км. Плошча вадазбору 24 300 км². Сярэдні расход вады ў вусці складае каля 170[1] м³/с, аб’ём сцёку — 5,365[1][1] км³/год. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,17 м/км. Утвараецца Ажогіна зліццём рэк Чулакан і Дэлькю, якія бяруць пачатак на схілах Момскага хрыбта. Рэчышча моцна звілістае. Яго шырыня ад 50 да 300 м. Замярзае рака ў кастрычніку, ледаход у маі. На асобных участках перамярзае. Сплаўная. На адлегласці 250 км ад вусця суднаходная (невялікія судны).

Басейн Калымы

У басейне ракі больш за 2800[1] азёраў. Сярод іх азёры Артэх, Кардзюген, Намы, Аргулах[3].

Прытокі: Сулакан, Дэлькю, Бургалі (Санга), Чакырдах, Кынрайдах, Дайды, Сіляп, Кёнкё-Сіенэ, Камука, Бугуях-Сіенэ і іншыя рэкі і ручаі[3].

Зноскі

  1. а б в г д е ё Магрицкий Д. В., Алексеевский Н. И. Ожогина // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» (руск.)
  2. Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 2. — С. 63. — 768 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-044-4 (т. 2.). (руск.)
  3. а б Река Ожогина (руск.)  (руск.) — інфармацыя пра аб'ект у Дзяржаўным водным рэестры РФ.

Літаратура правіць

  • Одогина // Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 2. — С. 63. — 768 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-044-4 (т. 2.). (руск.)
  • Ожогина (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі

Спасылкі правіць