Ажыка раўнінная
Ажы́ка раўнінная[3] (Luzula campestris) — від кветкавых раслін роду Ажыка (Luzula) сямейства Сітнікавыя (Juncaceae).
Ажыка раўнінная | ||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
|
Батанічнае апісанне правіць
Шматгадовая травяністая расліна. Вышыня 5—25 см, з шматлікім прыкаранёвым (сцябловых толькі 2) лісцем і кветкамі па 3—9(12) у пучках, сабраных у раскідзістае суквецце.
Пашырэнне правіць
Распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы. Натуралізавалася ў Афрыцы, Аўстраліі і Паўночнай Амерыцы[4]. На тэрыторыі Беларусі трапляецца пераважна на поўдні і захадзе. Расце па сухіх травяных пясчаных мясцінах у хваёвых, хваёва-дубовых і дубовых лясах. Цвіце у маі — чэрвені.
Зноскі правіць
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 77. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy) (англ.)
Літаратура правіць
- Вынаеў Г. У. Ажыка // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 41—42. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
Спасылкі правіць
- Ожика равнинная — Luzula campestris: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)