Ажы́ка[3] (Luzula) — род шматгадовых траняністых раслін сямейства Сітнікавыя (Juncaceae).

Ажыка

Ажыка раўнінная (Luzula campestris)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Luzula DC.

Сінонімы
Тыпавы від

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  39330
NCBI  46322
EOL  29930
GRIN  g:7042
IPNI  20608-1

Батанічнае апісанне правіць

Травы з кароткімі ўзыходнымі або гарызантальнымі карэнішчамі, утвараюць невялікія дзярнінкі. Сцяблы баразнаватыя. Лісце з замкнёнымі похвамі і пляскатымі або жалабатымі раснічаста-валасістымі пласцінкамі. Кветкі двухполыя, сядзяць па адной ці пучкамі на галінках парасонападобнага або шчыльнага галоўчатага суквецця. Лісцікі калякветніка плеўкавыя. Плод аднагнездавая трохнасенная каробачка. Насенне звычайна з белым храсткаватым прыдаткам.

Арэал правіць

Вядома больш за 100 відаў, пашыраных у нетрапічных абласцях зямнога шара і гарах тропікаў, тэрыторыі Беларусі 5 відаў.

Некаторыя віды правіць

Значэнне і выкарыстанне правіць

Дэкаратыўныя і кармавыя расліны.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 77. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць

  • Ажыка: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)