Ажыка мнагакветкавая

(Пасля перасылкі з Ажыка шматкветная)

Ажы́ка мнагакветкавая[3][4], ажыка шматкветная[5] (Luzula multiflora) — від кветкавых раслін роду Ажыка (Luzula) сямейства Сітнікавыя (Juncaceae).

Ажыка мнагакветкавая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Luzula multiflora (Ehrh.) Lej., 1811


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  39333
NCBI  178423
EOL  636570
GRIN  t:417248
IPNI  1159940-2
TPL  kew-316484

Апісанне правіць

Шматгадовая травяністая расліна. Карэнішчы кароткія або адсутнічаюць. Сцёблы прамыя, вышынёй да 60 см. Лісточкі калякветніка ланцэтныя, бурыя, вонкавыя даўжынёй 2,6—3,3 (3,5) мм. Плод — зваротнаяйкападобныя, гладкія каробачкі, ад кароткіх да крыху даўжэй калякветніка, ад бледна- да цёмна-карычневых; сегменты каробачкі даўжынёй 1,9—2,8 мм. Насенне ад даўгавата-яйкападобнага да эліпсоідна-яйкападобнага, даўжынёй 0,8—1,2 мм, шырынёй 0,6—0,9 мм; прыдаткі даўжынёй 0,2—0,4(0,5) мм.

Распаўсюджанне правіць

Паўночная Амерыка (Сен-П’ер і Мікелон, Грэнландыя, Канада, ЗША); Еўразія (у тым ліку Украіна); Паўночная Афрыка (Алжыр, Марока, Туніс); Паўднёвая Амерыка (Коста-Рыка, паўночны ўсход Аргенціны). Насяляе лугі, пусткі, балоты, лясы на кіслых глебах.

На тэрыторыі Украіны расце на лугах, у лясах, сярод хмызнякоў у лясных раёнах і лесастэпе[4][6].

Галерэя правіць

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 8. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. а б Доброчаева Д.Н., Котов М.И., Прокудин Ю.Н., и др. Определитель высших растений Украины. — Киев, 1987. — С. 416. — 548 с.
  5. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
  6. Ольшанський І. Г. Географічний аналіз Juncaceae Juss. флори України // Український ботанічний журнал. — 2009. — В. 66. — № 4. — С. 554–565.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць