Ажыка валасістая

(Пасля перасылкі з Лясная трава)

Ажы́ка валасістая[3][4] (Luzula pilosa) — від травяністых раслін роду Ажыка (Luzula) сямейства Сітнікавыя (Juncaceae).

Ажыка валасістая

Агульны выгляд квітнеючай расліны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Luzula pilosa (L.) Willd. (1809)


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  516463
NCBI  223700
EOL  626156
GRIN  t:7042
IPNI  443907-1
TPL  kew-316622

Назва правіць

Ажыка валасістая, лясная трава, плакса[5], пырнік, сітніца, язычкі, ячменнік[6].

Апісанне правіць

Шматгадовая травяністая расліна 15—30 см вышынёй. Лісце па краях бялёса-раснічастае, прыкаранёвае — шырока-лінейнае, з чырвонымі або фіялетавымі похвамі. Суквецці з няроўнымі галінкамі. Кветкі карычневыя або чырванаватыя. Лісточкі калякветніка ланцэтныя, няроўныя, на краі шырока перапончатыя[4].

Дыяспоры распаўсюджваюцца мурашкамі; вегетатыўнае размнажэнне адбываецца праз падземныя сталоны.

Распаўсюджанне правіць

Від распаўсюджаны ў Еўропе, паўночнай Азіі (Сібір, Манголія), на Каўказе (Азербайджан, Арменія, Грузія)[7][8].

Ва Украіне від расце ў лясах — у лясных раёнах звычайны; у лесастэпе ў паўночнай частцы[4].

Галерэя правіць

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 78. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. а б в Доброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. — К., 1987. — С. 415. (руск.) (укр.)
  5. Анненков Н.  (руск.) Ботанический словарь, Спб, 1878
  6. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
  7. Euro+Med Plantbase. (англ.)
  8. Plants of the World Online — Kew Science. (англ.)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць