Азімыя культуры

(Пасля перасылкі з Азімыя)

Азімыя культуры — аднагадовыя расліны, якім для нармальнага развіцця неабходна працяглае ўздзеянне нізкай тэмпературы на раннім перыядзе росту. Сеюць увосень, ураджай збіраюць у наступным годзе. Маюць перыяды актыўнай вегетацыі: восеньскі (45-50 сутак), у час якога расліны фарміруюць каранёвую сістэму і надземныя вегетатыўныя органы, і вяснова-летні (75-100 сутак), калі развіваюцца генератыўныя органы. Выспяваюць раней і даюць больш стабільны ўраджай чым яравыя культуры, лепш паглынаюць веснавую вільгаць з глебы; добрыя папярэднікі для іншых палявых культур. Да азімых культур належаць азімыя жыта, пшаніца, ячмень, рапс, свірэпіца, рыжык, віка. У сусветным землеробстве найбольш пашырана азімая пшаніца — галоўная збожжавая расліна Еўропы і ЗША. На Беларусі вырошчваюць азімыя жыта, пшаніцу, віку, рапс.

Азімая пшаніца вясной

ЛітаратураПравіць

  • Азімыя культуры // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0036-6 (т.1).