Айсулу Такамбаева

артыстка балета, харэограф, балетмайстар, балетны педагог

Айсулу Асанбекаўна Такамба́ева[1] (кірг.: Айсулуу Асанбековна Токомбаева; нар. 22 верасня 1947) — кыргызская артыстка балета, балетмайстар, харэограф і педагог. Народная артыстка Кіргізскай ССР (1976). Народная артыстка СССР (1981).

Айсулу Такамбаева
кірг.: Айсулуу Асанбековна Токомбаева
Дата нараджэння 22 верасня 1947(1947-09-22) (76 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Маці Mönciä İrkenbayıva[d]
Адукацыя
Прафесія балерына, балетмайстар, харэограф, балетны педагог
Тэатр
Прэміі
Дзяржаўная прэмія СССР
Узнагароды
народны артыст СССР

Біяграфія правіць

Нарадзілася ў Бішкеку. У 1966 годзе скончыла Ленінградскае харэаграфічнае вучылішча (па класу Н. В. Белікавай[2][3]). З 1966 года ў балетнай трупе Кыргызскага тэатра оперы і балета імя А. Малдыбаева, з 1967 года — салістка. Член КПСС з 1973 года[2]. З 1995 года па запрашэнні турэцкага кіраўніцтва Айсулу Такамбаева вядзе педагагічную працу ў Турцыі, дзе выкладае харэаграфію ў кансерваторыі універсітэта «Хаджэттэпэ» (Анкара)[3][4].

У 2012 годзе ўзначальвала журы Міжнароднага конкурсу балетнага мастацтва «Ак-Куу»[3], які праходзіў у Бішкеку на сцэне Кіргізскага тэатра оперы і балета імя А. Малдыбаева[4].

Творчасць правіць

Выканаўчае майстэрства Айсулу Такамбаевай вылучаецца дасканалай тэхнікай класічнага танца, псіхалагізмам, тэмпераментам, абаяльнасцю. У складзе балетнай трупы савецкіх і кіргізскіх дзеячаў мастацтва гастралявала па гарадах СССР і за мяжой (Польшча, Балгарыя, Фінляндыя, Лівія, Туніс, Швецыя, Італія, Югаславія, Венгрыя, Данія, Швейцарыя)[4].

Сярод выкананых балетных партый: Адэта—Адылія («Лебядзінае возера» П. І. Чайкоўскага), Чалон і Адай («Чалпон» М. Раўхвергера), Каханне і Жыццё («Несмяротнасць» Ч. Нурымава), Шырын і Мехменэ Бану («Легенда пра каханне» А. Мелікава), Талганай («Мацярынскае поле» К. Маладабасанава), Асель («Асель» У. Уласава), Жызэль («Жызэль» А. Адана), Марыя («Бахчысарайскі фантан» Б. Асаф’ева), Нікія («Баядэрка» Л. Мінкуса), Фрыгія («Спартак» А. Хачатурана), Аксаніда («Праметэй» Э. Арыстакесяна, Кармэн («Кармэн» Ж. Бізэ), Ганна («Дон Жуан» К. Глюка), Джульета («Рамэа і Джульета» С. Пракоф’ева) і іншыя.

Узнагароды і званні правіць

  • Дзяржаўная прэмія СССР у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры 1976 года за выкананне партыі Талганай у балетным спектаклі «Мацярынскае поле» К. Малдабасанава
  • Народная артыстка Кіргізскай ССР (1976)
  • Народная артыстка СССР (1981)
  • Прэмія Ленінскага камсамола Кіргізскай ССР (1970)
  • Міжнародная прэмія імя Чынгіза Айтматава
  • Ганаровы прафесар Кыргызскага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў імя Б. Бейшаналіевай (1998)[3]

Зноскі правіць

Літаратура правіць

Спасылкі правіць