Алег Мікалаевіч Страхановіч

беларускі футбаліст

Алег Страхановіч (нар. 13 кастрычніка 1979, Пінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2006—2008).

Футбол
Алег Страхановіч
Поўнае імя Алег Мікалаевіч Страхановіч
Нарадзіўся 13 кастрычніка 1979(1979-10-13)[1] (44 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 183 см
Вага 78 кг
Пазіцыя паўабаронца
Клубная кар’ера[* 1]
1996—1997 Беларусь Пінск-900 15 (1)
1998—2001 Беларусь Дынама (Брэст) 103 (19)
2002—2004 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 71 (23)
2005 Казахстан Табол (Кастанай) 10 (1)
2005—2008 Беларусь МТЗ-РІПА (Мінск) 75 (25)
2007   Літва Каўнас 17 (1)
2009—2010 Беларусь Дынама (Мінск) 47 (6)
2011 Беларусь Нёман (Гродна) 29 (4)
2012 Беларусь Славія (Мазыр) 24 (3)
2013 Беларусь Смалявічы-СТІ 23 (7)
2014—2017 Беларусь Славія (Мазыр) 98 (13)
2018—2019 Беларусь Маладзечна 40 (4)
2020 Беларусь Астравец 8 (0)
2020 Беларусь Кронан (Стоўбцы) 7 (1)
Нацыянальная зборная[* 2]
2001 Беларусь Беларусь (да 21) 2 (1)
2004 Беларусь Беларусь (алімпійская) 3 (0)
2006—2008 Беларусь Беларусь 15 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец пінскага футбола, дзе і пачынаў кар’еру. Гуляў у розных клубах, у тым ліку ў Казахстане і Літве. Найлепшыя сезоны правёў у БАТЭ (2002—2004) і МТЗ-РІПА (2005—2008). Пазней паспяхова выступаў у мінскім «Дынама», гродзенскім «Нёмане», мазырскай «Славіі».

У лютым 2013 года перайшоў у клуб Першай лігі «Смалявічы-СТІ»[2], дзе трэнерам быў Юрый Пунтус, з якім Страхановіч працаваў у БАТЭ і МТЗ-РІПА. У кастрычніку 2013 года, пасля сыходу са смалявіцкага клуба Юрыя Пунтуса, таксама пакінуў клуб[3].

У лютым 2014 года пачаў трэніравацца ў складзе мазырскай «Славіі»[4], неўзабаве пасля таго як гэту каманду ўзначаліў Юрый Пунтус. У выніку распачаў сезон 2014 у складзе мазырскага клуба ў якасці гуляючага трэнера. Дапамог клубу па выніках сезона 2014 вярнуцца ў Вышэйшую лігу. У сезоне 2015 трывала гуляў у аснове на пазіцыі атакуючага паўабаронцы. У студзені 2016 года падоўжыў кантракт з мазыранамі[5]. Сезон 2017 пачынаў, выходзячы на замену, пазней стаў часам з’яўляцца ў стартавым складзе. Па выніках сезона 2017 «Славія» страціла месца ў Вышэйшай лізе, і ў снежні 2017 года стала вядома, што Страхановіч пакінуў клуб[6].

У сакавіку 2018 года паведамлялася аб магчымым завяршэнні кар’еры Страхановічам[7], аднак у красавіку паўабаронца папоўніў склад клуба Другой лігі «Маладзечна-ДЮСШ-4»[8]. Дапамог маладзечанскай камандзе па выніках сезона 2019 выйсці ў Першую лігу.

У красавіку 2020 года далучыўся да «Астраўца», а ў жніўні перайшоў у стаўбцоўскі «Кронан»[9]. Пакінуў каманду па заканчэнні сезона 2020.

Міжнародная кар’ера правіць

У 2006—2008 гадах гуляў за нацыянальную зборную Беларусі.

Дасягненні правіць

Крыніцы правіць

  1. Oleg Strakhanovich // FBref.com
  2. Олег Страханович перешел в "Смолевичи-СТИ" (руск.). football.by (18 лютага 2013). Праверана 18 красавіка 2024.
  3. Страханович покинул «Смолевичи-СТИ» (руск.)(недаступная спасылка — гісторыя ). by.tribuna.com.
  4. Страханович, Гаев, Котляров, Слесарчук и еще 18 футболистов приняли участие в первой тренировке "Славии" (руск.). football.by (5 лютага 2014). Праверана 18 красавіка 2024.
  5. Денис Ковалевский подписал контракт со "Славией". Страханович и Воронков продлили соглашения, Гречишко ушел (руск.). football.by (11 студзеня 2016). Праверана 18 красавіка 2024.
  6. Олег Страханович покинул "Славию" (руск.). football.by (7 снежня 2017). Праверана 18 красавіка 2024.
  7. Страханович завершил игровую карьеру (руск.). by.tribuna.com.
  8. Страханович и Лошанков заявлены за «Молодечно-ДЮСШ-4» (руск.). by.tribuna.com.
  9. Олег Страханович перешел из "Островца" в "Кронон" (руск.). football.by (12 жніўня 2020). Праверана 18 красавіка 2024.