Алег Анатолевіч Патоцкі

беларускі футбаліст
(Пасля перасылкі з Алег Патоцкі)

Алег Патоцкі (нар. 26 чэрвеня 1991, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца.

Футбол
Алег Патоцкі
Поўнае імя Алег Анатолевіч Патоцкі
Нарадзіўся 24 чэрвеня 1991(1991-06-24)[1] (32 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 168 см
Вага 65 кг[2]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Клубная кар’ера[* 1]
2008—2012 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 11 (1)
2012   Беларусь Дняпро (Магілёў) 24 (4)
2013—2014 Беларусь Дняпро (Магілёў) 16 (1)
2014 Беларусь Гарадзея 14 (0)
2015—2023 Беларусь Іслач 158 (8)
Нацыянальная зборная[* 2]
2009 Беларусь Беларусь (да 19) 3 (0)
2010—2012 Беларусь Беларусь (да 21) 11 (4)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 22 сакавіка 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах

Клубная кар’ера правіць

З 2008 года гуляў за дубль барысаўскага БАТЭ, потым пачаў праходзіць у асноўны склад. Сезон 2012 правёў у арэндзе ў магілёўскім «Дняпры», дапамог клубу перамагчы ў Першай лізе. У студзені 2013 года перайшоў у «Дняпро» на рэгулярнай аснове[3], але ўжо не меў месца ў асноўным складзе. Пад канец сезона стаў часцей з’яўляцца ў стартавым складзе, звычайна на пазіцыі цэнтральнага атакуючага паўабароцы.

У сакавіку 2014 года кантракт з «Дняпром» быў разарваны па ўзаемнай згодзе[4], і неўзабаве Алег стаў іграком «Гарадзеі»[5]. Першую палову сезона 2014 прапусціў з-за траўмы, пазней замацаваўся ў аснове «Гарадзеі».

У студзені 2015 года быў на праглядзе ў «Тарпеда-БелАЗ», але беспаспяхова[6]. Пазней на працягу значага перыяду знаходзіўся ў стане бабруйскай «Белшыны», аднак у сакавіку пакінуў Бабруйск[7]. З-за траўмы прапусціў пачатак сезона 2015, а ў маі падпісаў кантракт з першалігавай «Іслаччу»[8]. У сезоне 2015 рэдка з’яўляўся на полі, аднаўляючыся ад траўмы. У першай палове сезона 2016 трывала гуляў у стартавым складзе «Іслачы», якая выйшла ў Вышэйшую лігу, але ў жніўні атрымаў чарговую траўму і выбыў да канца сезона.

У студзені 2017 года падоўжыў кантракт з клубам[9]. У пачатку сезона 2017 гуляў за дубль, пазней вярнуў месца ў асноўным складзе і ў выніку быў прызнаны найлепшым іграком каманды ў сезоне. У студзені 2018 года стала вядома, што Патоцкі працягне выступаць за «Іслач»[10]. У сезоне 2018 быў трывалым іграком стартавага складу.

У пачатку 2019 года таксама разглядаўся як ігрок асновы, аднак 14 сакавіка ў кубкавым матчы супраць БАТЭ атрымаў цяжкую траўму, з-за якой выбыў на працяглы тэрмін. Вярнуўся на поле толькі ў канцы верасня таго ж года. У лістападзе 2019 года падоўжыў кантракт з «Іслаччу»[11]. У сезоне 2020 быў трывалым іграком стартавага складу каманды. У пачатку 2021 года стаў адным з нешматлікіх вопытных ігракоў, якія засталіся ў камандзе пасля таго, як яна ўзяла курс на амаладжэнне. У сезоне 2021 гуляў пераважна ў стартавым складзе, часам адсутнічаў з-за траўм.

У студзені 2022 года падоўжыў кантракт з «Іслаччу» на год[12]. У снежні 2022 года падоўжыў пагадненне на наступны сезон[13]. У сакавіку 2024 года абвясціў пра завяршэнне кар’еры[14].

Міжнародная кар’ера правіць

Выступаў за моладзевую зборную Беларусі.

Дасягненні правіць

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2008 дубль БАТЭ   26 2
2009 дубль БАТЭ   21 2
2010 Д1 БАТЭ   2 0
2011 Д1 БАТЭ   9 1
2012 Д2 Дняпро   24 4
2013 Д1 Дняпро   16 1
2014 Д2 Гарадзея   14 0
2015 Д2 Іслач   10 0
2016 Д1 Іслач   12 0
2017 Д1 Іслач   21 1
2018 Д1 Іслач   28 1
2019 Д1 Іслач   4 0
2020 Д1 Іслач   28 0
2021 Д1 Іслач   19 3
2022 Д1 Іслач   15 1
2023 Д1 Іслач   19 2

Крыніцы правіць

  1. Oleg Patotskiy // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б https://fcisloch.by/player.asp?id=Oleg-Patockij-17&season=2023MEN
  3. Олег Патоцкий перейдет в "Днепр" (руск.). football.by (28 студзеня 2013). Праверана 18 сакавіка 2024.
  4. "Днепр" расторг контракт с Патоцким (руск.). football.by (24 сакавіка 2014). Праверана 18 сакавіка 2024.
  5. Патоцкий будет играть за "Городею" (руск.). football.by (26 сакавіка 2014). Праверана 18 сакавіка 2024.
  6. Патоцкий, Шидловский и Якимов не подошли "Торпедо-БелАЗ" (руск.). football.by (1 лютага 2015). Праверана 18 сакавіка 2024.
  7. Олег Патоцкий покинул тренировочный лагерь "Белшины" (руск.). football.by (19 сакавіка 2015). Праверана 18 сакавіка 2024.
  8. ИГРОК, УЧАСТВОВАВШИЙ В ЛИГЕ ЧЕМПИОНОВ, ПОПОЛНИЛ РЯДЫ ИСЛОЧИ (руск.)(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт «Іслачы» (4 мая 2015). Архівавана з першакрыніцы 2 ліпеня 2015.
  9. Бубнов и Патоцкий продлили контракты с "Ислочью" (руск.). football.by (24 студзеня 2017). Праверана 18 сакавіка 2024.
  10. Олег Патоцкий продолжит играть за "Ислочь" (руск.). football.by (15 студзеня 2018). Праверана 18 сакавіка 2024.
  11. Олег Патоцкий продлил контракт с "Ислочью" (руск.). football.by (14 лістапада 2019). Праверана 18 сакавіка 2024.
  12. Патоцкий продлил контракт с "Ислочью" (руск.). football.by (19 студзеня 2022). Праверана 18 сакавіка 2024.
  13. "Ислочь" продлила контракт с Патоцким (руск.). football.by (16 снежня 2022). Праверана 18 сакавіка 2024.
  14. Олег Патоцкий завершил карьеру (руск.). football.by (20 сакавіка 2022). Праверана 22 сакавіка 2024.