Алена Анабэла Васілеўна Фокс

Бэла Фокс (нар. 3 мая 1987, Мінск, БССР, СССР) — беларуская вядоўца, грамадская актывістка і міграцыйны эксперт.

Алена Анабэла Васілеўна Фокс
Род дзейнасці журналіст
Дата нараджэння 3 мая 1987(1987-05-03) (36 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар

У 2006 і 2020 годзе ўдзельнічала ў пратэстах пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі[крыніца?]. У 2014 годзе — кандыдат у дэпутаты на мясцовых выбарах[крыніца?].

У 2020 годзе схоплена, потым з’ехала з краіны[крыніца?]. У эміграцыі удзельнічала ў пратэстных акцыях, падтрымлівала стварэнне руху «Супраціў», Штаба аб’яднаных сіл, палка Каліноўскага і радыкальныя метады барацьбы з рэжымам[крыніца?]. У Беларусі знаходзіцца ў крымінальным вышуку, а яе асабісты тэлеграм-канал прызнаны экстрэмісцкім матэр’ялам[крыніца?].

Біяграфія правіць

Нарадзілася 3 мая 1987 года ў Мінску ў сям’і марскога капітана і інжынера Міністэрства абароны.

Вучылася ў школе № 134 г. Мінска з музычным ухілам, адкуль пазней пераходзіла ў іншыя школы. У 2003 годзе скончыла гімназію № 75 з архітэктурна-мастацкім ухілам. У 2006 годзе скончыла сярэднюю школу № 15 экстэрнам і паступіла ў Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт у Літве на факультэт паліталогіі і еўрапейскіх даследаванняў. З 2013 па 2014 год вучылася на завочным аддзяленні Еўрапейскага Дыстанцыйнага Універсітэта ў Латвіі на факультэце кіравання прадпрымальніцкай дзейнасцю. У 2017 годзе скончыла факультэт міжнародных адносін Будапешцкага ўніверсітэта Корвіна, дзе спецыялізавалася на еўраінтэграцыі. У 2019 годзе скончыла Школу публічнай палітыкі Цэнтральна-Еўрапейскага ўніверсітэта. У сферы дзяржаўнага кіравання спецыялізавалася на вывучэнні міграцыі і міграцыйнага заканадаўства[1], а таксама — усходне-еўрапейскай палітыкі[2]. Распрацавала мабільны дадатак[3] і камунікацыйную інфраструктуру ў сувязі з пераходам універсітэта на двухкампусную мадэль падчас пераезду ў Вену.

Грамадская і палітычная актыўнасць правіць

У 2006 годзе актыўна ўдзельнічала ў пратэстах Плошчы ў цэнтры Мінска, падверглася гвалту з боку АМАП падчас затрымання. З 2008 года стала актыўным сябрам Аб’яднанай Грамадзянскай Партыі, дзе была сакратаром мінскай моладзевай арганізацыі з 2012 па 2014 год. У партыі ўдзельнічала ў правядзенні партыйных кангрэсаў і была спікеркай кампаніі па вызваленні палітвязняў «Сумленная гульня»[4] падчас міжнароднага чэмпіянату па хакеі ў Беларусі у 2014 годзе. Таксама стала кандыдатам у дэпутаты на мясцовых выбарах у тым жа годзе, але перад асноўным днём галасавання ўсе кандыдаты ад партыі знялі свае кандыдатуры ў сувязі з недаверам да ЦВК. Фотаздымак Бэлы з плакатам «Расія — гэта вайна»[5] падчас пікету[6] ля Камароўскага рынку ў Мінску зрабіўся вірусным і трапіў на старонкі Еўрамайдана.

У 2008 і 2010 годзе садзейнічала каардынацыі па назіранні за выбарамі[7]. У 2010 годзе ўдзельнічала ў масавым пратэсце ў асноўны дзень галасавання разам з кандыдатам у прэзідэнты Яраславам Раманчуком. Ад затрымання ля гасцініцы «Мінск» была выратавана дэлегацыяй ПА АБСЕ.

У 2017 годзе Бэла стала адным з арганізатараў руху за свабоду адукацыі[fr] ў Венгрыі[крыніца?], у сувязі з рашэннем улад аб закрыцці шэрагу СМІ і адукацыйных праграм, у тым ліку ЦЕУ[8]. Пратэсты працягваліся два гады і аказалі сур’ёзны ўплыў на папулярнасць партыі Маментум[9] і прыходу да ўлады мэра Будапешта Гергеля Карачоня[uk].

У перыяд з 2016 па 2019 гады Бэла Фокс займалася напісаннем рэкамендацый па інтэграцыі мігрантаў у Венгрыі ў Фондзе суб’ектыўных каштоўнасцяў[10], цесна супрацоўнічаючы з Грамадзянскім Радыё ў межах кампаніі «Мігранты важныя»[11], якое займалася контрпрапагандай[uk] кіраўніцтву Орбана, якое прасоўвала антымігранцкія настроі ў Венгрыі[12].

З 2018 года актыўна падтрымлівала незалежнасць Беларусі і Украіны, пратэстуючы ля расійскага пасольства ў Венгрыі супраць захопу караблёў у Керчанскім праліве[13] і супраць інтэграцыі Беларусі і Расіі[14]. Падчас адной са сваіх адзіночных акцый парвала партрэт Пуціна на камеру пасольства, каб выказаць салідарнасць з пратэстоўцамі ў Мінску, а таксама запісала дыялог з сакратаром пасольства, які тлумачыў сутнасць інтэграцыйных працэсаў у Беларусі[15].

У студзені 2020 года абрана міжнародным сакратаром Усебеларускага кангрэса за незалежнасць, які павінен быў адбыцца ў сакавіку[16]. Яна актыўна прасоўвала ідэю яднання беларускай і расійскай апазіцыі з мэтай звяржэння крамлёўскага рэжыму. Пазней Кангрэс быў перанесены[17] на нявызначаны тэрмін праз пандэмію, а Бэла прыняла ўдзел ва ўсіх пратэстах супраць рэжыму Лукашэнкі з 9 жніўня па 16 кастрычніка. 17 кастрычніка 2020 года была схоплена і дастаўлена ў Фрунзенскае РУУС Мінска[18]. На судовым працэсе суддзя Марына Фёдарава вызначыла дэталі захопу як «затрыманне АМАПам у цывільным» і пакарала Фокс адміністрацыйным арыштам на 10 сутак за выкрыкі лозунгу «Жыве Беларусь!» на жаночым пратэсце «Марш Бліскучых» месячнай даўніны. Доказам абвінавачання паслужыў фотаздымак, на якім Бэлы не было, а паказанні сведак пад змененымі данымі былі прызнаны законнымі, нягледзячы на тое, што такая мера прымяняецца толькі ў крымінальных, а не адміністрацыйных справах. Праз двое сутак пасля вызвалення Бэле прыйшла позва на новы судовы працэс, праз што яна пакінула краіну.

У снежні 2020 года ўвайшла ў ініцыятыўную групу па стварэнні народных пасольстваў Беларусі[ru], а ў лютым 2021 года стала вядоўцай міжнароднай цырымоніі адкрыцця[19][20]. Пазней сярод актывістаў дыяспары адбыўся раскол на падставе рознага бачання дзеянняў супраць рэжыму Лукашэнкі. У выніку частка актывістаў пакінула праект[21] па ініцыятыве «Беларусаў замежжа»[22]. Нягледзячы на гэта, Бэла ўзгадваецца сярод фігурантаў крымінальнай справы аб прысваенні ўлады службовай асобы ў прапагандысцкім матэрыяле[23] Ксеніі Лебедзевай, які дэманстраваўся на дзяржаўным тэлебачанні.

У перыяд 2021—2022 гадоў Бэла была прамоўцам на акцыях пратэсту беларускай дыяспары ў Літве, уключаючы антываенны мітынг 27 лютага 2022 года[24]. Пасля мітынгу група невядомых пранікла на тэрыторыю пасольства Беларусі ў Вільні і сарвала чырвона-зялёны сцяг[25], замяніўшы яго на бел-чырвона-белы[26]. Пасля гэтага сарваны сцяг быў публічна спалены на тэрыторыі пасольства Украіны. У выніку гэтага інцыдэнту сілавікі прыйшлі з ператрусам на месца прапіскі Бэлы ў Мінску ў сувязі з узбуджэннем крымінальных артыкулаў за распальванне міжнацыянальнай варожасці і здзек з дзяржаўных сімвалаў, хоць сама Бэла ўдзелу ў той акцыі не прымала.

Бэла дала некалькі інтэрв’ю літоўскай прэсе як міграцыйны эксперт[27][28].

З 2021 года Бэла — сталы ўдзельнік Форуму свабоднай Расіі[uk].

У 2022 годзе атрымала «грамадзянства» Зарачанскай Рэспублікі.

Кар’ера ў медыя правіць

У 2005 годзе Бэла стала тэлерэпарцёрам моладзевай праграмы дзяржаўнага тэлебачання «5х5»[29] (праект тэлестудыі «Вока»[30]).

У 2006 годзе прайшла стажыроўку з Вадзімам Савіным на радыёстанцыі «Юністар» у Мінску[31].

У 2011—2013 гадах працавала журналістам інтэрнэт-выдання «Альтэрнатыўная моладзевая платформа» пры ценевым саюзе беларускай моладзі «РАДА»[32][33].

У 2016 годзе стала адным з аўтараў на «Грамадзянскім Радыё»[34].

У 2017 годзе стварыла ўніверсітэцкі падкаст у Цэнтральна-Еўрапейскім універсітэце[35].

У 2019 годзе была дэлегатам на медыяфоруме Еўрапейскага Цэнтра за Свабоду Медыя і Прэсы[36].

У 2020 годзе пісала пра пратэсты для Белсату[37][38].

У 2021 годзе заснавала дзве радыёпраграмы на Радыё Унэт, у якіх інтэрв’юіравала беларусаў Літвы і замежжа на палітычныя тэмы[39][40]. Пазней стала вядучай ютуб-эфіраў Штаба аб’яднаных сіл[41], за што была зволена з радыёстанцыі[42][43].

У гэтым жа годзе зрабіла рэпартаж для літоўскага офіса Delfi[44].

У 2022 годзе стала вядучай рускамоўнай праграмы «Доверяй, но проверяй» на дзяржаўным радыё Літвы ЛРТ[45]. Там жа займалася асвятленнем жыцця беларускай дыяспары ў Літве ў праграме «Актуаліі з Бэлай Фокс»[46].

У 2023 годзе была частым госцем студыі тэлеканала Белсат у праграме «План Б»[47].

Тэлеграм-старонка Bella Fox была прызнана экстрэмісцкім матэр’ялам па рашэнні Суда Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы ад 6 ліпеня 2023 года[48].

Асабістыя погляды правіць

Бэла шмат разоў заяўляла, што з’яўляецца прыхільніцай лібералізму і падтрымлівае «Фонд адкрытага грамадства[uk]». Таксама ёй блізкая палітыка зялёных і стварэнне разумных гарадоў. Фокс выступае за вызваленне Беларусі ад рэжыму Лукашэнкі, ахову правоў мігрантаў у глабальным кантэксце і стрыманне расійскай ваеннай агрэсіі.

Бэла Фокс — пратэстантка паводле веравызнання.

Захапленні правіць

У розныя гады была вакалісткай музычных гуртоў.

З 2016 года захапілася гульнёй у шахматы; прыняла ўдзел у сеансе адначасовай гульні з чэмпіёнкай Еўропы — Вікторыяй Чмілітэ-Нільсэн у Міжнародны Дзень Шахмат 20 ліпеня у 2022 і 2023 годзе, а таксама згуляла з чэмпіёнам свету — Гары Каспаравым у 2022 годзе падчас Форуму Свабоднай Расіі. Ва ўсіх выпадках гуляла даўжэй за ўсіх прэтэндэнтаў.

Сям’я і асабістае жыццё правіць

У 2014—2016 гадах была ў шлюбе з грамадзянінам Нідэрландаў, пасля гэтага не мела афіцыйных адносін. Адзін з вядомых каханкаў Фокс — вакаліст беларускага рок-гурта «StillOut»[49] Андрэй Саяпін, які памёр у 2018 годзе[50].

Крыніцы правіць

  1. Bella Fox Dublin III - what is missing?.
  2. Belarus: Winning Elections, Old-School Style | CMDS. cmds.ceu.edu. Праверана 11 жніўня 2023.
  3. myCEU - Apps on Google Play (англ.). play.google.com. Праверана 11 жніўня 2023.
  4. Стартовала международная кампания “FAIR PLAY - ЧЕСТНАЯ ИГРА“ » Новости Беларуси - последние новости на сегодня - UDF (руск.). Новости Беларуси - последние новости на сегодня - UDF. Праверана 11 жніўня 2023.
  5. Девушка вышла к Комаровке с плакатом «Россия — это война» (руск.). Наша Ніва. Праверана 11 жніўня 2023.
  6. Пікет на менскай Камароўцы: «Расея — гэта вайна». Радыё Свабода (2 сакавіка 2014). Праверана 11 жніўня 2023.
  7. Што павінен ведаць кожны назіральнік за выбарамі. Праверана 11 жніўня 2023.
  8. Hungary broke EU law by forcing out university, says European Court (англ.). BBC News (6 кастрычніка 2020). Праверана 11 жніўня 2023.
  9. Dániel, Simor. Mi itt vagyunk, de nem elegen - újra tüntetett a Momentum a CEU mellett (венг.). index.hu (16 лістапада 2018). Праверана 11 жніўня 2023.
  10. Subjective Values Foundation (англ.). home-affairs.ec.europa.eu. Праверана 11 жніўня 2023.
  11. Migrants Matter. www.facebook.com. Праверана 11 жніўня 2023.
  12. Референдум в Венгрии: против квот ЕС на беженцев, но явка ниже минимума (руск.). BBC News Русская служба. Праверана 11 жніўня 2023.
  13. Протестующая из Будапешта показала, как проходила акция против агрессии РФ. Участникам мешали и тайно снимали их (руск.). ТСН.ua (28 лістапада 2018). Праверана 11 жніўня 2023.
  14. Свабода, Радыё. «Каб Беларусь не ператварылаcя ў новы Крым» — пратэст ля амбасады Расеі ў Будапэшце. Фота. Радыё Свабода (21 снежня 2019). Праверана 11 жніўня 2023.
  15. Минчанка провела в Будапеште одиночную акцию за независимость Беларуси (руск.). charter97.org. Праверана 11 жніўня 2023.
  16. Дашчынскі, Алесь. Кангрэс за незалежнасьць Беларусі прызначылі на 15 сакавіка. Радыё Свабода (12 студзеня 2020). Праверана 11 жніўня 2023.
  17. РАЦЫЯ, РАДЫЁ. Правядзенне Усебеларускага кангрэсу за незалежнасць адклалі (польск.)(недаступная спасылка). БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ (13 сакавіка 2020). Архівавана з першакрыніцы 11 жніўня 2023. Праверана 11 жніўня 2023.
  18. https://zubr.media/author/zubr. Я не думала, что мне будет настолько тяжело (руск.). ZUBR (2 красавіка 2021). Праверана 11 жніўня 2023.
  19. Тихановская открыла Народные посольства в 20 странах – DW – 10.12.2020 (руск.). dw.com. Праверана 11 жніўня 2023.
  20. Открытие Народных Посольств - Онлайн трансляция 10 Декабря 2020. Праверана 11 жніўня 2023.
  21. Народные ли посольства?. Праверана 11 жніўня 2023.
  22. Конференция солидарности. Приветственные слова европейских политиков. Русский перевод. Праверана 11 жніўня 2023.
  23. "Нереальное правительство" Тихановской с реальными сроками . ЭТО ДРУГОЕ. Праверана 11 жніўня 2023.
  24. "Мы можем принести себя в жертву. Но это ничего не изменит". Как белорусы протестуют против войны в Украине (руск.). BBC News Русская служба. Праверана 11 жніўня 2023.
  25. Осквернившие посольство Белоруссии в Литве вандалы пойдут под суд (руск.). Sputnik Литва (2 сакавіка 2022). Праверана 11 жніўня 2023.
  26. В Вильнюсе обожжена стена здания посольства Беларуси, на территорию проникли посторонние (руск.). Delfi-RU. Праверана 11 жніўня 2023.
  27. https://www.facebook.com/lrtlt. Бежавшая после Окрестина в Литву белоруска: для решения миграционного кризиса нужен диалог, но можно ли его вести с Беларусью? (руск.). lrt.lt (17 лістапада 2021). Праверана 11 жніўня 2023.
  28. https://www.facebook.com/lrtlt. Беженка и эксперт по вопросам миграции: «Литовский язык — это слабое место большинства белорусов в Литве» (руск.). lrt.lt (17 ліпеня 2023). Праверана 11 жніўня 2023.
  29. 2002-10-30. "5х5" снова в лидерах.
  30. Частные телекомпании и их продукция. Studbooks. Праверана 11 жніўня 2023.
  31. Вадим Савин (руск.). unistar.by. Праверана 11 жніўня 2023.
  32. Алесь Крот: «Мы берем на себя ответственность за Концепцию молодежной политики Беларуси, пока государство не примет на себя эту инициативу». - ZHASCAMP. zhascamp.kz. Праверана 11 жніўня 2023.
  33. Беларускі нацыянальны моладзевы савет. РАДА. Праверана 11 жніўня 2023.
  34. Civil Rádió (венг.). Civil Rádió. Праверана 11 жніўня 2023.
  35. CEU Alumni Podcast: More Than A Conversation | Central European University. www.ceu.edu. Праверана 11 жніўня 2023.
  36. ECPMF (англ.). European Centre for Press and Media Freedom. Праверана 11 жніўня 2023.
  37. Belarusian women: we are the power here (англ.). belsat.eu. Праверана 11 жніўня 2023.
  38. Unity March: minskers running in rain (англ.). belsat.eu. Праверана 11 жніўня 2023.
  39. Радыё Ўнэт - 19-22 красавіка ў Страсбургу праходзіць.... www.facebook.com. Праверана 11 жніўня 2023.
  40. Facebook. www.facebook.com. Праверана 11 жніўня 2023.
  41. Политзаключенные: как освобождать будем?. Праверана 11 жніўня 2023.
  42. Наша Ніва: першая беларуская газета. Наша Ніва. Праверана 11 жніўня 2023.
  43. Bella Fox — Народное Посольства Беларуси в Литве, ведущая Радыё Ўнэт. Праверана 11 жніўня 2023.
  44. Цветы против пуль: в Вильнюсе прошёл показ коллекции одежды с участницами женских цепей солидарности из Беларуси (руск.). Delfi RU. Праверана 11 жніўня 2023.
  45. https://www.facebook.com/lrtlt. Pirmoji tinklalaidė rusų kalba per LRT RADIJĄ laužys dezinformacijos skleidžiamus mitus (літ.). lrt.lt (20 студзеня 2022). Праверана 11 жніўня 2023.
  46. https://www.facebook.com/lrtlt. Santara. Праграма для беларусаў. Самагубства супрацоўніку Нафтану: меркаванне былога дыспетчара заводу (літ.). lrt.lt (7 чэрвеня 2022). Праверана 11 жніўня 2023.
  47. Неабходна задаць title= і url= для шаблона {{cite web}}. [1]. belsat.eu. Праверана 11 жніўня 2023.
  48. Ликвидация оппозиционных партий, пополнение в списке "экстремистских" материалов: хроника преследования 11 июля (руск.). spring96.org (11 ліпеня 2023). Праверана 11 жніўня 2023.
  49. На "Старт-площадке" победила минская группа Stillout. bdg.by/ (30 чэрвеня 2003).
  50. Drum Battle 2005 «Битва барабанщиков». nestor.minsk.by. Праверана 11 жніўня 2023.