Алена Мікалаеўна Барун

Беларускі навуковец

Алена Мікалаеўна Барун (нар. 23 чэрвеня 1977) — беларускі гісторык, педагог, кандыдат гістарычных навук.

Алена Мікалаеўна Барун
Дата нараджэння 23 чэрвеня 1977(1977-06-23) (46 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці выкладчыца ўніверсітэта, вучоная
Навуковая сфера гісторыя
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук (2015)
Навуковае званне
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Андрэй Аляксандравіч Гарбацкі

Біяграфічныя звесткі правіць

Скончыла ў 1999 годзе гісторыка-філалагічны факультэт Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Гісторыя», атрымаўшы дыплом з адзнакай. У 2009 годзе там жа абараніла магістарскую дысертацыю па спецыяльнасці «Айчынная гісторыя». У 2001—2004 гадах навучалася ў аспірантуры Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна.

Дысертацыю на саісканне вучонай ступені кандыдата гістарычных навук па спецыяльнасці «Айчынная гісторыя» абараніла 13 мая 2015 года ў Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Тэма дысертацыі: «Праваслаўныя манастыры на тэрыторыі Беларусі: прававы статус і сацыяльна-культурная дзейнасць (1838—1917 гг.)». Рашэннем ВАК Рэспублікі Беларусь ёй было прысвоена вучонае званне дацэнта па спецыяльнасці «Гісторыя».

З часу заканчэння ўніверсітэта і па сёняшні дзень працуе ў Полацкім дзяржаўным універсітэце: з’яўлялася асістэнтам, старшым выкладчыкам, дацэнтам кафедры філасофіі (1999—2007), кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін (2008—2016). Сёння з’яўляецца загадчыкам кафедры фізічнай культуры і спорту гуманітарнага факультэта Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Праходзіла навукова-даследчыя стажыроўкі ў Інстытуце гісторыі Літвы (Літва), Даўгаўпілскім універсітэце (Латвія), Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка (Беларусь) і інш.

Член Рэспубліканскага вучэбна-метадычнага аб’яднання па адукацыі ў галіне фізічнай культуры. Намеснік выканаўчага дырэктара па рабоце ў Віцебскай вобласці Рэспубліканскай грамадскай арганізацыі «Беларускае рэспубліканскае геранталагічнае грамадскае аб’яднанне».

Навуковая дзейнасць правіць

Займаецца вывучэннем царкоўнай гісторыі і гісторыі рэлігійна-канфесійных адносін на беларускіх землях у ХІХ — пачатку ХХ стагоддзяў. Вывучае гісторыю праваслаўя на Беларусі, гісторыю манаскіх супольнасцяў і іх сацыяльную і культурную дзейнасць на тэрыторыі Беларусі, сацыяльны склад, структуру, арганізацыю і матэрыяльны стан. Даследуе гісторыю храмаў і манастыроў Полацка, страчаныя архітэктурныя аб’екты сакральнай гісторыі Полацка і Паўночнай Беларусі і інш.

Бібліяграфія правіць

Выбраныя навуковыя артыкулы правіць

  • Борун, Е. Н. Полоцкий Спасо-Евфросиниевский женский монастырь: век XX (исторический очерк) / Е. Н. Борун // Веснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Серыя А. Гуманітарныя навукі. — 2005. — № 7. — С. 17-21.
  • Борун, Е. Н. Монашеские общины города Полоцка: история, организация управления, характеристика братств в середине XIX — начале XX веков / Е. Н. Борун // Веснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Серыя А. Гуманітарныя навукі. — 2010. — № 1. — С. 57-65.
  • Борун, Е. Н. Социально-каритативная деятельность православных монастырей на территории Беларуси во второй четверти XIX — начале XX вв. / Е. Н. Борун // Веснік Брэсцкага універсітэта. Серыя 2. Гісторыя, эканоміка, права. — 2013. — № 1. — С. 65-76.
  • Борун, Е. Н. Государственно-правовое регулирование деятельности православных монастырей на территории Беларуси во второй четверти XIX -

начале XX веков / Е. Н. Борун // Веснік Брэсцкага універсітэта. Серыя 2. Гісторыя, эканоміка, права. — 2014. — № 1. — С. 60-67.

  • Борун, Е. Н. Православные монастыри на территории Беларуси (1839—1917 гг.): структура и социально-культурная деятельность / Е. Н. Борун // Веснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Серыя А. Гуманітарныя навукі. — 2015. — № 1. — С. 54-63.
  • Борун, Е. Н. Регламентация правового положения монахов мужских и женских монастырей на территории Беларуси (вторая треть XIX ― начало XX в.) / Е. Н. Борун // Веснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Серыя А. Гуманітарныя навукі. — 2020. ― № 1. ― С. 33―39.

Зноскі

Спасылкі правіць