Альберта М’ельга

Альберта М’ельга (ісп.: Alberto Mielgo, нар. 29 красавіка 1979, Мадрыд) — іспанскі рэжысёр, мастак і аніматар. Быў арт-дырэктарам мультсерыяла «Трон: Паўстанне»[1] і рэжысёрам кароткаметражных анімацыйных фільмаў «Сведка» (англ.: The Witness) і «Джыбара» (англ.: Jibaro), знятых для анталогіі «Каханне. Смерць. Робаты»[2].

Альберта М’ельга
ісп.: Alberto Mielgo
Дата нараджэння 29 красавіка 1979(1979-04-29) (44 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Прафесія кінарэжысёр, animation director, арт-дырэктар, sound designer, мастак-мультыплікатар, сцэнарыст
Узнагароды
IMDb ID 2856960

Лаўрэат чатырох прэмій «Эмі»[3] і двух прэмій «Эні»[4]. Уладальнік прэміі «Оскар» за лепшы анімацыйны кароткаметражны фільм (2022) за фільм «Шклоачышчальнік» (англ.: The Windshield Wiper).

Біяграфія правіць

Альберта нарадзіўся 29 красавіка 1979 года. Яго дзяцінства і юнацтва прайшлі ў Іспаніі. У цяперашні час Альберта жыве ў Лос-Анджэлесе, пасля працяглага жыцця ў розных краінах Еўропы і Азіі[5]. Акрамя работ у сферы анімацыі Альберта займаецца напісаннем карцін[6][7].

Кар'ера правіць

Першымі вялікімі праектамі над якімі працаваў Альберто былі «Труп нявесты» за аўтарствам Ціма Бёртана, «The Beatles: Rock Band» і «Гары Потэр і Дары Смерці. Частка 1».

У 2013 годзе М'ельга быў наняты кампаніяй Disney у якасці арт-дырэктара мультсерыяла «Трон: паўстанне»[1]. Рэжысёр мультсерыяла Чарлі Бін патлумачыў, што ідэя запрашэння Альберто ў студыю заключалася ў стварэнні асаблівага стылю для анімацыйнага шоу, якога ніхто раней не бачыў ні па тэлебачанню, ні ў кіно[8]. У выніку Альберто атрымаў прэмію «Эмі»[3] і «Эні» за лепшую працу мастака-пастаноўшчыка над гэтым мультфільмам.

У 2015 годзе Альберта працаваў мастаком-пастаноўшчыкам над анімацыйным фільмам студыі Sony «Чалавек-павук: праз сусветы». На сваёй пасадзе ён стварыў канцэпт і тэставы варыянт фільма[9]. Першапачаткова, галоўнай мэтай Альберто было даследаванне коміксаў, мінулага Чалавека-павука, магчымасцяў кінематаграфіі, мовы і стылю[10]. Па словах Дэніэла Кейлара, аднаго з аніматараў фільма «Чалавек-павук: Праз сусветы», анімацыя М’ельга была шырока ўспрынятая камандай і натхняла іх на працу да таго, як яны пачалі працаваць над фільмам[9]. Тэставая праца так і не была завершана — былі цалкам скончаны толькі чатыры кадры, якія вызначылі візуальную мову ўсяго фільма[9].

У 2019 годзе М’ельга напісаў і зняў эпізод «Сведка» для серыяла «Каханне. Смерць. Робаты» ад Netflix, за працу над якім ён атрымаў 3 прэміі «Эмі»[3] і прэмію «Эні». Удзельніцтва Альберто ў серыяле пачалося з таго, што дырэктарка Габрыэле Пенакіёлі, якая яго курыравала, звяла Альберта з Дэвідам Фінчэрам і Цімам Мілерам, якія з’яўляліся прыхільнікамі яго папярэдняй працы[11]. У 2020 годзе Альберто зняў кінематаграфічны трэйлер «Кропка незвароту» для камп’ютарнай гульні «Watch Dogs: Legion»[12]. Візуальны стыль трэйлера шмат у чым паўтараў папярэднюю працу М’ельго для серыяла «Каханне. Смерць. Робаты».

Таксама ў 2020 годзе Альберта быў прадстаўлены яшчэ адзін кароткаметражны анімацыйны фільм «Шклоачышчальнік» (англ.: The Windshield Wiper)[13], які распавядае аб яго асабістым бачанні любові і адносін паміж людзьмі[14]. Фільм атрымаў прэмію «Оскар» (2022) у катэгорыі «Лепшы анімацыйны кароткаметражны фільм»[15]. 20 траўня 2022 года ў трэцім сезоне анталогіі «Каханне. Смерць. Робаты» выйшаў эпізод «Джыбара» (англ.: Jibaro), рэжысёрам якога з’яўляецца М’ельга[16].

Узнагароды правіць

  • У 2013 годзе Альберта атрымаў прэмію «Эмі»[3] і «Эні»[4] за лепшую работу мастака-пастаноўшчыка над мультфільмам «Трон: Паўстанне».
  • У 2019 годзе за работу над кароткаметражным анімацыйным фільмам «Сведка», знятым для анталогіі «Каханне. Смерць. Робаты» Альберта атрымаў тры прэміі «Эмі»[3] за лепшую караткаметражную анімацыйную праграму, лепшую мастацкую пастаноўку і лепшую анімацыю, а таксама прэмію «Эні»[4] за лепшую мастацкую пастаноўку.
  • Прэмія «Оскар» за лепшы анімацыйны караткаметражны фільм (2022) за фільм «Шклоачышчальнік» (англ.: The Windshield Wiper)[15].

Зноскі правіць

  1. а б 'TRON: Uprising' Series Premiere Review (англ.). ScreenRant (8 чэрвеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 24 красавіка 2021. Праверана 24 красавіка 2021.
  2. Olivia Ovenden. David Fincher's 'Love, Death & Robots' Is A Deep Dive Into Darkness (англ.). Esquire (14 сакавіка 2019). Праверана 24 красавіка 2021.
  3. а б в г д Alberto Mielgo (англ.). Television Academy. Архівавана з першакрыніцы 24 красавіка 2021. Праверана 24 красавіка 2021.
  4. а б в 48th Annual Annie Awards (англ.). annieawards.org. Архівавана з першакрыніцы 15 ліпеня 2015. Праверана 24 красавіка 2021.
  5. Alberto Mielgo (англ.). www.trojan-unicorn.com. Архівавана з першакрыніцы 24 красавіка 2021. Праверана 24 красавіка 2021.
  6. "TRON: Uprising" Art Director Alberto Mielgo Will Exhibit in Downtown L.A. (англ.). Cartoon Brew (11 кастрычніка 2012). Архівавана з першакрыніцы 24 красавіка 2021. Праверана 24 красавіка 2021.
  7. Alberto Mielgo (англ.). Contemporary Art Curator Magazine. Архівавана з першакрыніцы 24 красавіка 2021. Праверана 24 красавіка 2021.
  8. Tron: Uprising Producers Talk Timelines, Influences & the Grid (англ.). CBR (18 мая 2012). Архівавана з першакрыніцы 24 красавіка 2021. Праверана 24 красавіка 2021.
  9. а б в Alberto Mielgo's Early Boards For 'Spider-Man: Into The Spider-Verse' Are Nothing Short Of Amazing (англ.). Cartoon Brew (25 студзеня 2019). Архівавана з першакрыніцы 11 лютага 2021. Праверана 24 красавіка 2021.
  10. The Spiderman storyboard by Alberto Mielgo | Collater.al (англ.). Collateral (28 студзеня 2019). Архівавана з першакрыніцы 24 красавіка 2021. Праверана 24 красавіка 2021.
  11. Director on Hong Kong-set episode of Netflix’s Love, Death & Robots (англ.). South China Morning Post (6 красавіка 2019). Архівавана з першакрыніцы 24 красавіка 2021. Праверана 24 красавіка 2021.
  12. Ubisoft Россия. Watch Dogs: Legion - Кинематографический трейлер "Точка невозврата". YouTube (13 ліпеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 красавіка 2021. Праверана 24 красавіка 2021.
  13. The Windshield Wiper. Архівавана з першакрыніцы 28 верасня 2021. Праверана 24 красавіка 2021.
  14. Stephen Price. First Full Trailer for Alberto Mielgo’s “The Windshield Wiper” (англ.). Motion design - STASH (9 мая 2019). Архівавана з першакрыніцы 24 красавіка 2021. Праверана 24 красавіка 2021.
  15. а б «Оскар-2022»: итоги церемонии, удар Уилла Смита и Украина (руск.). The Village. Архівавана з першакрыніцы 28 сакавіка 2022. Праверана 28 сакавіка 2022.
  16. «Любовь, смерть и роботы»: все новеллы 3-го сезона от худшей к лучшей. Афиша. Архівавана з першакрыніцы 22 мая 2022. Праверана 22 мая 2022.

Спасылкі правіць