Альбін Міхал Дзяконскі

польскі паэт

Альбі́н Мі́хал Дзяко́нскі[1][2] герба «Кораб» (польск.: Albin Dziekoński; 28 красавіка 1892, маёнтак Пятровічы Кобрынскага павета[3], Расійская імперыя — 1940?) — польскамоўны паэт.

Альбін Міхал Дзяконскі
польск.: Albin Dziekoński
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 28 красавіка 1892(1892-04-28)
Месца нараджэння
Дата смерці не раней за 1940
Бацька Альбін Фадзеевіч Дзяконскі
Маці Ядвіга з Ажэшкаў[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт
Кірунак байка, сатыра, лірыка і narrative poetry[d]
Мова твораў польская
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Паходзіў з землеўласніцкай сям’і. Бацька Альбіна ў свой час быў кобрынскім павятовым маршалкам. Маці Ядвіга была далёкай сваячкай вядомай пісьменніцы Элізы Ажэшка.

Дзяцінства Альбін правёў у фамільным маёнтку Пятровічы. Навучаўся ў Рыжскай гімназіі, пасля вывучаў земляробства ў Бельгіі, але праз рок вымушаны быў перапыніць навучанне з прычыны пагаршэння здароўя (меў прыроджаны парок сэрца). Пасля курсу лячэння ў швейцарскім Давосе пераехаў у Лазану, дзе вывучаў раманістыку ў тамтэйшым універсітэце.

У 1910 годзе пераехаў да Казіміра і Стэфаніі Дзяконскіх, якія не мелі ўласных дзяцей. Яны былі гаспадарамі маёнтка Магілёўцы Ваўкавыскага павета (цяпер у Пружанскім раёне), які з’яўляўся цэнтрам мясцовага свецкага жыцця. Бібліятэка Дзяконскіх была адной з самых багатых і знакамітых у ваколіцы. Прыкладна ў гэты ж час[4] (паводле іншых звестак — у 1917[3]) ажаніўся з Соф’яй Малінскай (польск.: Zofia Malińska), дачкой віленскага адваката Максімільяна Малінскага. Будынак сядзібы Дзяконскіх у Магілёўцах захаваўся, у цяперашні час у ім размяшчаецца псіхіятрычны шпіталь.

Падчас Першай сусветнай вайны служыў у царскім войску штабным афіцэрам. У маі 1918 года з жонкай пераехаў у Варшаву, а з 1920 года жылі ў Магілёўцах.

Акалічнасці смерці Дзяконскага невядомыя. Пасля ўварвання савецкіх войскаў на тэрыторыю Заходняй Беларусі ў верасні 1939 года паэт быў арыштаваны і перавезены ў Мінск, дзе перабываў прынамсі да сакавіка 1940 года. Далейшы яго лёс невядомы. Жонка Дзяконскага выехала ў Варшаву.

Творчасць правіць

Аўтар васьмі паэтычных зборнікаў і паэмы «Драма Люцыфера» (1934). Апошні зборнік, названы «Зялёныя Магілёўцы» (1939), прысвяціў жыццю ва ўласнай сядзібе ў Слонімскім павеце.

Хоць творчасць Альбіна Дзяконскага не паддаецца адназначнай характарыстыцы, у ёй можна выявіць элементы скамандэрскай мадэлі паэзіі і младапольскай паэтыкі.

Творчасць Дзяконскага не атрымала вялікага рэзанансу ў часе жыцця паэта. Па Другой сусветнай вайне пра Дзяконскага распавёў Казімір Выка[5], а творы паэта ўвайшлі ў анталогію «Польская паэзія 1914—1939».

Цікавіўся таксама музыкай і філасофіяй.

Бібліяграфія правіць

  • Bajki. Satyry. Liryka (выд. 1-е 1920, выд. 2-е 1926)
  • Elegie (1929)
  • Eklogi (1931)
  • Motywy z miasta (1931)
  • Na Zachód (1932)
  • Dwa głosy (1933)
  • Dramat Lucyfera (паэма, 1934)
  • Rzeczy podejrzane (1936)
  • Zielone Mogilowce (1939)
  • Зборнік паэзіі (1985)[6]

Зноскі

  1. 11 мая 2012 г. — 120 гадоў з дня нараджэння Альбіна Міхала Дзяконскага (1892—1940?), паэта
  2. Жабінкаўская раённая бібліятэка
  3. а б Witold Karpyza.. Ziemia Wołkowyska (польск.). Всё о Ружанах. Głos znad Niemna, 22-28 maja 1995 r. s. 4 (29 снежня 2011).
  4. Zofia Malińska (польск.). Genealogia Potomków Sejmu Wielkiego. Marek Jerzy Minakowski (29 снежня 2011).
  5. por. K.Wyka, Poeta z cienia wydobyty, [w]: Rzecz poetycka, wyd.II, Warszawa 1977
  6. Wybór poezji (англ.). Google books. Google (29 снежня 2011).

Літаратура правіць