Аляксандр Аляксеевіч Галавачоў

савецкі афіцэр, гвардыі палкоўнік

Алякса́ндр Аляксе́евіч Галавачо́́ў (руск.: Александр Алексеевич Головачёв; 10 снежня 1909 — 6 сакавіка 1945) — гвардыі палкоўнік, удзельнік Савецка-фінляндскай і Вялікай Айчыннай войнаў, двойчы Герой Савецкага Саюза (1944, 1945).

Аляксандр Аляксеевіч Галавачоў
руск.: Александр Алексеевич Головачёв
Дата нараджэння 27 лістапада (10 снежня) 1909
Месца нараджэння
Дата смерці 6 сакавіка 1945(1945-03-06)[1] (35 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць СССР
Гады службы 1929—1945
Званне палкоўнік
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка» Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга
Ордэн Суворава II ступені Ордэн Суворава II ступені Ордэн Чырвонай Зоркі Медаль «За абарону Масквы»
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

А. А. Галавачоў нарадзіўся ў сяле Любахна Бранскага павета Арлоўскай губерні (зараз гарадскі пасёлак у Дзяцькаўскім раёне Бранскай вобласці Расіі). З 1929 года ў Чырвонай Арміі. У 1932 годзе скончыў Аб’яднаную ваенную школы імя УЦВК РСФСР. Удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939—1940 гг. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны А. А. Галавачоў на фронце — начальнік штаба, камандзір стралковага палка. Са жніўня 1942 года — камандзір 52-й мотастралковай брыгады (15-ы танкавы корпус, 3-я танкавая армія). Брыгада пад камандаваннем А. А. Галавачова вызначылася ў 1943 годзе ў ходзе Харкаўскай аперацыі Варонежскага фронту, удзельнічала ў баях пры фарсіраванні Дона, вызваленні Украіны, бітве за Дняпро. Асабліва брыгада вызначылася ў час Львоўска-Сандамірскай аперацыі, вызваліла горад Гарадок Львоўскай вобласці і горад Львоў, фарсіравала раку Вісла і захапіла плацдарм на яе левым беразе. У складзе 1-а Украінскага фронту брыгада А. А. Галавачова ўдзельнічала ў студзені — лютым 1945 г. у Сандамірска-Сілезскай і Ніжне-Сілезскай аперацыях, удзельнічала ў вызваленні шэрагу гарадоў на тэрыторыі Польшчы, фарсіраванні ракі Одэр.

Загінуў А. А. Галавачоў у Сілезіі, у раёне горада Глогаў (польск.: Głogów). Пахаваны ў горадзе Васылькіў (Украіна).

Узнагароды правіць

Памяць правіць

  • Імем А. А. Галавачова названа вуліцы ў Маскве, горадзе Буда-Кашалёва.
  • У 1978 годзе Поштай СССР выпушчаны маркіраваны мастацкі канверт «Герой Советского Союза А. А. Головачев», прысвечаны Герою.

Зноскі

  1. Головачёв Александр Алексеевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.

Літаратура правіць

  • Великая Отечественная война, 1941—1945: Словарь-справочник / Н. Г. Андроников, А. С. Галицан, М. М. Кирьян и др.; Под общ. ред. М. М. Кирьяна. — М.: Политиздат, 1985. — С. 137. — 527 с. — 200 000 экз. (руск.)

Спасылкі правіць