Аляксандр Андрэевіч Вярыга
Аляксандр Андрэевіч Вяры́га[1] (5 снежня 1837 — 26 сакавіка 1905) — рускі вучоны, хімік, прафесар (1871).
Аляксандр Андрэевіч Вярыга | |
---|---|
Дата нараджэння | 23 лістапада (5 снежня) 1837 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 (26) сакавіка 1905 (67 гадоў) ці 26 сакавіка 1905 (67 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | хімік, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | арганічная хімія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктарская ступень[d] |
Навуковае званне | прафесар |
Альма-матар | |
Вядомыя вучні | Мікалай Дзмітрыевіч Зялінскі |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў Віцебскай губерні, каля Віцебска[1]. У 1860 годзе скончыў фізіка-матэматычны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта. З 1861 г. у Міхайлаўскай артылерыйскай акадэміі. З 1862 г. працаваў у Цюбінгенскім і Цюрыхскім універсітэтах. з 1866 года ў Наварасійскім універсітэце ў Адэсе, з 1871 года прафесар. У 1880 годзе арганізаваў у Адэсе першую ў Расіі лабараторыю па даследаванню харчовых прадуктаў і кіраваў ёй да 1896 года[1].
Навуковая дзейнасць
правіцьВучонаму належаць працы па хіміі араматычных азазлучэнняў. Сінтэзаваў азаталуол, у 1864 годзе адкрыў бензідзін, у 1865 — азабензол і яго гамолагі. Таксама займаўся даследаваннямі артэзіянскіх і рачных вод поўдня Расіі, гаючых крыніц і гразей. Адным з вучняў А. А. Вярыгі быў Мікалай Дзмітрыевіч Зялінскі.
Сярод апублікаваных навуковых прац:
- Исследование над азобензидом и его гомологами. — Адэса, 1866.;
- О реакции прямого присоединения к группе азобензида — Адэса, 1871.;
- Исследование одесских соляных лиманов (Журн. Одесского бальнеологического общества);
- О прямых присоединениях к анилину (Протоколы Киевского съезда естествоиспытателей, 1871) і інш.
Зноскі
- ↑ а б в Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4). — С. 398.