Аляксандр Віктаравіч Ждановіч

Аляксандр Віктаравіч Ждановіч (24 чэрвеня 1964, Мінск, БССР) — савецкі і беларускі акцёр тэатра і кіно. З 1996 года вядомы як вядучы «Калыханкі» — «Маляваныч»[1][2].

Аляксандр Жданавіч
Alaksandar Ždanovič.jpg
Імя пры нараджэнні Аляксандр Віктаравіч Жданавіч
Дата нараджэння 24 чэрвеня 1964(1964-06-24) (56 гадоў)
Месца нараджэння Мінск, СССР
Грамадзянства Сцяг СССР СССРСцяг Беларусі Беларусь
Адукацыя
Прафесія
Гады актыўнасці 1982 — нашы дні
Тэатр НАДТ імя М. Горкага
IMDb ID 0955562

БіяграфіяПравіць

У 1985 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. З таго часу працуе ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Горкага. З 1996 года вядзе (Маляваныч) перадачу «Калыханка» на Беларускім Тэлебачанні. Да таго быў вядучым Слаўкам-Забаўкам у дзіцячай перадачы «Літарынка»[3]. «Маляваныча» граў амаль 20 гадоў у перадачы «Калыханка», але ў 2015 годзе тэлевізійная кар'ера Аляксандра Ждановіча скончылася. Працягвае граць у тэатры. Заснавальнік і кіраўнік дзіцячага тэатра-студыі «Радасць» для дзяцей-інвалідаў і сірот пры Свята-Елісавецінскім манастыры, мастацкі кіраўнік Міжнароднага каляднага фестывалю батлеечных і лялечных тэатраў «Нябёсы»[4].

Сям'яПравіць

Жонка — Людміла Ждановіч — артыстка тэатра лялек. Маюць двух сыноў[5].

ФільмаграфіяПравіць

Цікавыя фактыПравіць

  • Прытрымліваецца царкоўных пастоў, лёгка адмаўляецца ад мяса. Як сам кажа, таму гэткі худы[2].
  • Займаецца маляваннем. На сваё 40-годдзе арганізаваў выстаўку сваіх малюнкаў супольна з дзіцячымі, дасланымі на «Калыханку».

Зноскі

  1. Маляваныч в детстве мечтал стать милиционером Наталля Явід, «Вечерний Минск» 10 верасня 2004
  2. 2,0 2,1 Александр Жданович: «В жизни я — Маляваныч!» Жан Содэль, «Вечерний Минск», № 192—193 (11164-11165) 1 верасня 2006
  3. Вечерний сказочник Ірына Завадская, «Советская Белоруссия», № 244 (22154) 24 снежня 2004
  4. nashaniva.by
  5. Два имени — одно лицо Анатоль Смольскі, «Белорусская Деловая Газета», № 1476 2 лістапада 2004

СпасылкіПравіць