Аляксандр Яраслававіч Малчанаў
Алесь Малчанаў, поўнае імя Аляксандр Яраслававіч Малчанаў (нар. 26 кастрычніка 1974, Ліда, Гродзенская вобласць) — беларускі акцёр.
Аляксандр Яраслававіч Малчанаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 26 кастрычніка 1974 (49 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Адукацыя | |
Прафесія | тэатральны акцёр |
Тэатр | |
IMDb | ID 5534226 |
Біяграфія
правіцьСкончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут у 1999 годзе. У 1999—2018 гадах артыст Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. У 2008 годзе заступіўся за Мікалая Пінігіна, прысутнасць якога ў тэатры была «не рэкамендавана» кіраўніцтву Купалаўскага тэатра Міністэрствам культуры, ад яго таксама хацела пазбавіцца само кіраўніцтва тэатра пасля таго, як ён у сэрцах пасварыўся з дырэктарам і мастацкім кіраўніком падчас банкета, прысвечанага здачы спектакля «Пінская шляхта». Аляксандр Малчанаў быў выкліканы да вядучага ідэолага адміністрацыі прэзідэнта Усевалада Янчэўскага, разам са Святланай Зелянкоўскай і Ганнай Хітрык, якія перайшлі на паўстаўкі, не бачачы перспектыў пры цяперашнім кіраўніцтве тэатра[1].
Пасля працаваў у культурным хабе Ok16 да яго закрыцця рэжымам Лукашэнкі[2].
У час пратэстаў 2020 года супраць фальсіфікацый прэзідэнцкіх выбараў 27 снежня Алесь Малчанаў выйшаў на мінскую кальцавую дарогу з бела-чырвона-белым сцягам і неўзабаве быў затрыманы. 28 снежня суд Фрунзенскага раёна Мінска асудзіў акцёра на 11 дзён адміністрацыйнага арышту паводле артыкулу 23.34 КоАП («парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў»)[3].
Творчасць
правіцьСярод лепшых роляў: Кароль Марка («Трыстан ды Ізольда» С. Кавалёва), Дзяметрый («Сон у чарадзейную ноч пасярэдзіне лета» У. Шэкспіра), Сіман («Брат мой, Сіман…» А. Казанцава), Буланаў («Лес » А. Астроўскага), Чалавек («Барух-Эмануэль» Дз. Плакса), Джэфры («Дзіўная місіс Сэвідж» Дж. Патрыка ), Вільгельм («Князь Вітаўт» А. Дударава), Янка Здольнік («Тутэйшыя» Я. Купалы), Сымон («Сымон-музыка» Якуба Коласа).
Выканаў галоўную ролю ў кароткаметражным фільме «Ягор» па матывах кнігі «Радзіва Прудок» Андруся Горвата, які знялі акцёры Нацыянальнага акадэмічнага Тэатра Янкі Купалы[4].
Фільмаграфія
правіць- 2018 — Пастка/Галаваломка
- 2018 — Лёд, які не растае
- 2016 — Беззаганныя (рускі салдат)
- 2013 — Зводная сястра (міні-серыял) (Мікалай)
- 2012 — Жыве Беларусь! (Зампаліт)
- 2008 — Рыярыта (Лейтэнант Аліеў)
- 2008 — Пабочны эфект (Віктар Пугач, следчы)
- 2005 — Я цябе люблю (Дзіця Раі)
- 2004 — Яшчэ пра вайну
- 2004 — Цёмная ноч (Сябар Вовы)
- 2003 — Акупацыя. Містэрыі (Адам)
- 2002 — Нянудныя матэрыялы (серыял)
- 2001 — Эскіз на маніторы (Выдумшчык)
- 2001 — Паскораная дапамога 2 (серыял) (Касы)
- 2001 — У жніўні 44-га
- 2000 — Зорка Венера (Лёня)
- 1999 — Аматар
Выканаў галоўную ролю ў кароткаметражным фільме «Ягор» па матывах кнігі «Радзіва Прудок» Андруся Горвата, які знялі акцёры Нацыянальнага акадэмічнага Тэатра Янкі Купалы[5].
Зноскі
- ↑ Актеров Купаловского театра вызвали в Администрацию Лукашенко(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 кастрычніка 2021. Праверана 23 кастрычніка 2021.
- ↑ Акцёры Алесь Малчанаў і Аляксандр Радзько: Гэта Лукашэнка ў турме(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 кастрычніка 2021. Праверана 23 кастрычніка 2021.
- ↑ За пікет з нацыянальным сьцягам актора Малчанава асудзілі на 11 дзён арышту
- ↑ Кіно як маленькі абсалют № 8 (1343) 24.02.2018 — 28.02.2018 г(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 кастрычніка 2021. Праверана 23 кастрычніка 2021.
- ↑ Кіно як маленькі абсалют № 8 (1343) 24.02.2018 — 28.02.2018 г(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 кастрычніка 2021. Праверана 23 кастрычніка 2021.
Спасылкі
правіць