Аляксандр Рыгоравіч Шліхтэр

Аляксандр Рыгоравіч Шліхтэр (20 жніўня (1 верасня) 1868, Лубны — 2 снежня 1940, Кіеў) — вучоны-эканаміст, дзяржаўны дзеяч, акадэмік НАН Беларусі, АН Украіны[3]. Доктар эканамічных навук (1935).

Аляксандр Рыгоравіч Шліхтэр
руск.: Шліхтер Григорович
Дата нараджэння 20 жніўня (1 верасня) 1868
Месца нараджэння
Дата смерці 2 снежня 1940(1940-12-02)[1] (72 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Дзеці Sergey Schlichter[d]
Род дзейнасці эканаміст, палітык
Месца працы
Навуковая ступень доктар эканамічных навук (1935)
Альма-матар
Партыя
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

У 1889—1891 гадах вучыўся ў Харкаўскім універсітэце, потым у Бернскім універсітэце на медычным факультэце. У 1891 годзе ўступіў у РСДРП. Вёў сацыял-дэмакратычную працу ва Украіне.

У 1927—1929 гадах наркам земляробства УССР. У 1930—1933 гадах дырэктар Украінскага інстытута марксізму-ленінізму. У 1931—1938 гадах віцэ-прэзідэнт АН УССР.

У 1938 годзе быў рэпрэсаваны. Рэабілітаваны ў 1958 годзе[4].

Памяць правіць

У гонар А. Р. Шліхтэра былі названы вуліцы ў Кіеве, Харкаве і Тамбове.

Зноскі

  1. Шлихтер Александр Григорьевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Шлихтер Александр Григорьевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 лютага 2017.
  3. Беларусь у інфармацыйнай прасторы-Верасень(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 лютага 2021. Праверана 22 красавіка 2021.
  4. Александр Григорьевич Шлихтер

Спасылкі правіць