Аляксандр Сцяпанавіч Сямёнаў
Аляксандр Сцяпанавіч Сямёнаў (1885—1966) — беларускі медык і арганізатар аховы здароўя. Заслужаны ўрач БССР[3].
Аляксандр Сцяпанавіч Сямёнаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 чэрвеня 1885[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 сакавіка 1966[1] (80 гадоў) ці 17 сакавіка 1966[2] (80 гадоў) |
Месца смерці | |
Род дзейнасці | урач, медыцынскі адміністратар, тэрапеўт, хірург, гінеколаг, ваенны ўрач |
Альма-матар |
|
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьАдукацыя і пачатак прафесійнай кар’еры
правіцьНарадзіўся ў 1885 годзе ў сям’і святара ў Магілёўскай губерні. Пасля заканчэння Мінскай духоўнай семінарыі паступіў у Варшаўскі ветэрынарны інстытут, адкуль праз некаторы час перавёўся ў Харкаўскі ветэрынарны інстытут, які скончыў з адзнакай у 1910 годзе. Пасля гэтага скончыў з дыпломам лекара з адзнакай медыцынскі факультэт Імператарскага Харкаўскага ўніверсітэта ў 1913 годзе[3][4].
У тым жа годзе быў накіраваны на працу ў Бабруйскі павет у земскую ўчастковую Глускую бальніцу[3].
Першая сусветная вайна
правіцьБыў прызваны ў дзеючую армію старшым урачом палка. За доблесную службу ён быў ганараваны двух ордэнаў Святога Станіслава[3].
Міжваенны перыяд
правіцьУ 1916 годзе А. С. Сямёнаў вярнуўся на працу ў мястэчка Глуск у якасці галоўнага ўрача і актыўна заняўся аднаўленнем бальніцы. Яму даводзілася быць і тэрапеўтам, і хірургам, і гінеколагам, выконваючы ў тых няпростых умовах даволі складаныя хірургічныя ўмяшанні[3].
Аўтарытэт А. С. Сямёнава сярод насельніцтва быў вялікі. Аб яго дзейнасці ведалі і ў Маскве. Там, у 1925 годзе, адбыўся Усесаюзны з'езд участковых урачоў, і Глуску лекар адзін з нямногіх прадстаўляў Беларусь. Там наркамам аховы здароўя БССР М. І. Барсуковым ён быў прадстаўлены «ўсенароднаму старасце» — М. І. Калініну[3].
Арышт
правіцьУ пачатку 1937 года ён быў арыштаваны па ананімным лісце, у якім яго разглядалі як ворага народа , міжнароднага шпіёна. Аляксандра Сцяпанавіча катавалі, і ён нават зрабіў спробу да самагубства, але яго своечасова вынялі з пятлі. Ён быў пераведзены ў Бабруйск, дзе знаходзіўся ў турме больш за год. Нягледзячы на катаванні, ён не прызнаў сябе вінаватым і яго амніставалі ў сакавіку 1938 года, пасля чаго прыступіў да сваёй ранейшай працы[3].
Вялікая Айчынная вайна
правіцьУ гады Вялікай Айчыннай вайны А. С. Сямёнаў знаходзіўся ў радах Чырвонай Арміі. У пачатку на пасадзе старшага ардынатара Калінкавіцкага ваеннага шпіталя, затым 429-гоэвакашпіталя[3].
Жонка і дзеці засталася на акупаванай тэрыторыі, усе засталіся жывыя[3].
Пасляваенны час
правіцьПасля заканчэння вайны А. С. Сямёнаў вярнуўся на ранейшае месца працы і ўзначаліў бальніцу. Мелася аднавіць усё, што было разрабавана і разбурана. Адкрыліся аддзяленні: хірургічнае, акушэрскае, тэрапеўтычнае, дзіцячае, медычны калектыў пашырыўся[3].
А. Сямёнаў не быў сябрам КПСС, што гуляла ў той час вялікую ролю, але гэта не перашкодзіла таму, што яго ўзнагародзілі ордэнам Леніна, ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга. А. С. Сямёнаў стаў заслужаным урачом БССР і персанальным пенсіянерам[3].
Смерць і пахаванне
правіцьПамёр 18 сакавіка 1966 года. На яго пахаванне прыехаў міністр аховы здароўя Іван Анісімавіч Інсараў. Ён разам з жыхарамі Глуска на руках нёс труну з целам праз увесь горад на могілкі. Да канца дзён А. С. Сямёнаў заставаўся сціплым працаўніком, які ўсё сваё доўгае жыццё верай і праўдай служыў людзям. Яго імя было прысвоена Глускай раённай бальніцы — адзіны выпадак у БССР у савецкі час[3]. Вуліца, на якой стаіць бальніца, таксама названа яго імем.
Зноскі
- ↑ а б в г https://wiki.bobr.by/%D0%A1%D0%B5%D0%BC%D1%91%D0%BD%D0%BE%D0%B2,_%D0%90%D0%BB%D0%B5%D0%BA%D1%81%D0%B0%D0%BD%D0%B4%D1%80_%D0%A1%D1%82%D0%B5%D0%BF%D0%B0%D0%BD%D0%BE%D0%B2%D0%B8%D1%87
- ↑ а б http://www.gluskcrb.by/o-nas3/istoriya
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л Семёнов, Александр Степанович (руск.)
- ↑ Александр Степанович Семенов (руск.)