Аляксандр Уладзіміравіч Блінец

беларускі футбаліст

Аляксандр Блінец (нар. 17 лістапада 1993) — беларускі футбаліст, паўабаронца.

Футбол
Аляксандр Блінец
Поўнае імя Аляксандр Уладзіміравіч Блінец
Нарадзіўся 17 лістапада 1993(1993-11-17) (30 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Клубная кар’ера[* 1]
2010—2013 Беларусь Белшына (Бабруйск) 0 (0)
2010   Беларусь БАТЭ (Барысаў) 0 (0)
2014 Беларусь Слонім 14 (0)
2015—2016 Беларусь Вікторыя (Мар’іна Горка) 36 (5)
2017—2018 Беларусь Асіповічы 35 (0)
2019 Беларусь Маладзечна 3 (4)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 5 ліпеня 2020.

Клубная кар’ера правіць

Пачынаў кар’еру ў рэзервовай камандзе бабруйскай «Белшыны», у 2010 годзе гуляў у арэндзе ў барысаўскім БАТЭ, дзе таксама выступаў за рэзервовы склад. У пачатку 2014 года далучыўся да «Слоніма» ў Першай лізе, аднак ужо ў жніўні пакінуў клуб. У 2015—2016 гадах гуляў у Другой лізе за «Вікторыю» з Мар’інай Горкі.

У пачатку 2017 года знаходзіўся на праглядзе ў мінскім «Промні», але беспаспяхова[1]. У выніку пачаў сезон у складзе «Асіповічаў», застаўся ў камандзе і на наступны год, калі яна выбыла ў Другую лігу. У першай палове 2019 года быў іграком «Маладзечна».

Зноскі

Спасылкі правіць