Аляксандр Уладзіміравіч Ермаковіч

беларускі футбаліст і трэнер

Аляксандр Ермаковіч (нар. 21 студзеня 1975, Лунінец) — беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе трэнерам у расійскім клубе «Урал» з Екацярынбурга.

Футбол
Аляксандр Ермаковіч
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Аляксандр Уладзіміравіч Ермаковіч
Нарадзіўся 21 студзеня 1975(1975-01-21)[1][2] (49 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 174 см
Вага 71 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Расія Урал
Пасада трэнер
Клубная кар’ера[* 1]
1992 Беларусь Дынама-2 (Мінск) 4 (0)
1993—1997 Беларусь/Беларусь Атака (Мінск) 111 (16)
1998—2008 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 223 (13)
1998   Беларусь Змена-БАТЭ (Мінск) 1 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
1996 Беларусь Беларусь (да 21) 1 (0)
Трэнерская кар’ера
2009—2013 Беларусь БАТЭ (Барысаў) трэнер
2013—2017 Беларусь БАТЭ (Барысаў)
2018—2021 Расія ЦСКА (Масква) трэнер
2021—2022 Расія Краснадар трэнер
2022— Расія Урал (Екацярынбург) трэнер
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кар’ера футбаліста правіць

Выхаванец лунінецкай ДЮСШ і мінскага РВАРа. Пачынаў кар’еру ў мінскім «Дынама-2», пасля паспяхова гуляў за «Атаку». У канцы 1997 года, пасля развалу «Атакі», разам з іншымі ігракамі перайшоў у барысаўскі БАТЭ. З цягам часу стаў лідарам і капітанам каманды. Доўгі час гуляў у апорнай зоне ў звязцы з Дзмітрыем Ліхтаровічам. З БАТЭ 5 разоў выйграў тытул чэмпіёна Беларусі. У самым канцы ігравой кар’еры дапамог барысаўскаму клубу прабіцца ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў.

У 1996 годзе згуляў адзін матч за моладзевую зборную Беларусі.

Кар’ера трэнера правіць

У 2008 годзе завяршыў кар’еру футбаліста пасля адказнага матча Лігі чэмпіёнаў супраць «Ювентуса» і перайшоў на трэнерскую працу ў барысаўскі БАТЭ. Быў памочнікам галоўнага трэнера Віктара Ганчарэнкі. Спачатку быў трэнерам, а з 2012 года стаў старшым трэнерам барысаўскай каманды[3]. У кастрычніку 2013 года, пасля пераходу Ганчарэнкі ў краснадарскую «Кубань», быў прызначаны галоўным трэнерам БАТЭ[4].

На чале БАТЭ пяць разоў стаў чэмпіёнам Беларусі, у 2014 і 2015 гадах вывеў каманду ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў, па выніках 2015 года быў прызнаны найлепшым футбольным трэнерам Беларусі. Выйграўшы ў 2017 годзе чэмпіянат краіны, стаў самы тытулаваным беларускім трэнерам, перагнаўшы Віктара Ганчарэнку.

У студзені 2018 года афіцыйна пакінуў пасаду галоўнага трэнера БАТЭ[5] і неўзабаве ўвайшоў у трэнерскі штаб Віктара Ганчарэнкі ў маскоўскім ЦСКА[6]. У красавіку 2021 года ўслед за Ганчарэнкам стаў яго памочнікам у «Краснадары»[7], пакінуў разам з ім клуб у студзені 2022 года[8].

У жніўні 2022 года стаў асістэнтам Ганчарэнкі ў екацярынбургскім «Урале»[9].

У студзені 2015 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі PRO[10].

Дасягненні правіць

Ігравыя правіць

Трэнерскія правіць

Зноскі

Спасылкі правіць