Аляксандр Юр’евіч Мацюхевіч

беларускі футбаліст

Аляксандр Мацюхевіч (нар. 2 красавіка 1990, Брэст) — беларускі футбаліст, паўабаронца.

Футбол
Аляксандр Мацюхевіч
Поўнае імя Аляксандр Юр’евіч Мацюхевіч
Нарадзіўся 2 красавіка 1990(1990-04-02)[1] (34 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 182 см
Вага 78 кг
Пазіцыя паўабаронца
Клубная кар’ера[* 1]
2007—2014 Беларусь Дынама (Брэст) 69 (4)
2010   Беларусь Хваля (Пінск) 4 (0)
2015 Беларусь Баранавічы 27 (5)
2016 Польшча ГКС (Вікелец)
2018 Беларусь Слонім-2017 6 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец брэсцкага футбола, гуляў за дубль брэсцкага «Дынама», аддаваўся ў арэнду пінскай «Хвалі». У сезоне 2012 стаў адным з асноўных ігракоў брэстчан. 24 сакавіка 2012 года ў матчы 1-га тура супраць «Белшыны» ўжо на чацвёртай хвіліне забіў гол, які стаў першым у чэмпіянаце.

Сезон 2013 пачаў на лаўцы запасных, звычайна выходзячы на замену, а ў канцы сезона стаў часцей з’яўляцца ў стартавым складзе. Звычайна выступаў на пазіцыі флангавага атакуючага паўабаронцы або нападніка.

У сезоне 2014 працягваў гуляць у аснове брэсцкага клуба, пераважна пасля выхаду на замены. У студзені 2015 года пакінуў «Дынама»[2]. Неўзабаве далучыўся да складу «Баранавічаў», дзе і пачаў сезон 2015. У 2016 годзе далучыўся да польскага клуба ГКС (Вікелец).

У пачатку 2017 года, пакінуўшы ГКС, праходзіў прагляд у пінскай «Хвалі» і «Лідзе», але так і не перайшоў ні ў які клуб. У пачатку 2018 года стаў іграком клуба «Слонім-2017», аднак толькі зрэдку выхадзіў на замену і ўлетку таго ж года пакінуў слонімскую каманду[3].

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2007 дубль Дынама   15 1
2008 дубль Дынама   25 2
2009 дубль Дынама   18 1
2010 (1) дубль Дынама   8 0
2010 (2) Д2 Хваля   4 0
2011 Д1 Дынама   9 0
2012 Д1 Брэст   16 1
2013 Д1 Дынама   20 2
2014 Д1 Дынама   24 1
2015 Д2 Баранавічы   27 5
2018 (1) Д2 Слонім-2017   6 0

Крыніцы правіць

  1. Aleksandr Matyukhevich // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Матюхевич, Луд и Лукьянчук покидают брестское "Динамо" (руск.). football.by (15 студзеня 2015). Праверана 25 красавіка 2024.
  3. Попурри. “Торпедо” принял Владимир Невинский (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (23 жніўня 2018). Архівавана з першакрыніцы 29 чэрвеня 2021. Праверана 27 жніўня 2018.