Аляксей Іванавіч Барычэўскі
Аляксей Іванавіч Барычэ́ўскі (2 сакавіка 1914, г. Вялікі Усцюг, Расія — 4 сакавіка 1987) — беларускі акцёр. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1968).
Аляксей Іванавіч Барычэўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 2 сакавіка 1914 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 сакавіка 1987 (73 гады) |
Прафесія | акцёр |
Тэатр | |
Узнагароды |
Біяграфія правіць
Скончыў у 1932 годзе тэатральную студыю ў Архангельску. Працаваў у тэатрах Вялікага Усцюга, Калініна, Ціраспаля і інш. У 1950—1984 гадах у Гродзенскім абласным драматычным тэатры.
Творчасць правіць
Выканаўца характарных роляў. Створаныя ім вобразы вызначаліся арганічнасцю і жыццёвай праўдай. Сярод лепшых роляў беларускага рэпертуару: Снапок («Калі зацвітаюць сады» В. Палескага), Швагераў («Сэрца на далоні» паводле І. Шамякіна), Вартаўнік Варэніч («Трывога» А. Петрашкевіча), Першы кліент («Мілы чалавек» К. Крапівы). Паспяхова выступаў у п’есах А. Астроўскага і М. Горкага.
Літаратура правіць
- Барычэўскі Аляксей Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).