Вячаслаў Пятровіч Палескі

(Пасля перасылкі з В. Палескі)

Вячасла́ў Пятровіч Пале́скі (сапр. Станкевіч; 21 кастрычніка (3 лістапада) 1912, в. Астрагляды, Рэчыцкі павет, Мінская губерня, Расійская імперыя — 18 чэрвеня 1971) — беларускі драматург, заслужаны дзеяч культуры Беларускай ССР (1967).

Вячаслаў Пятровіч Палескі
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 3 лістапада 1912(1912-11-03)
Месца нараджэння
Дата смерці 18 чэрвеня 1971(1971-06-18) (58 гадоў)
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці драматург
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
Заслужаны дзеяч культуры Беларускай ССР

БіяграфіяПравіць

З 1930 года працаваў у газеце «Палеская праўда», «Савецкая Беларусь», «Калгаснік Беларусі», у 1941—1944 гадах — на радыёстанцыі «Савецкая Беларусь» у Маскве. З 1944 года адказны сакратар, намеснік рэдактара газеты «Звязда». З 1961 года намеснік старшыні, у 1965—1971 гадах старшыня Дзяржаўнага камітэта Савета Міністраў БССР па радыёвяшчанні і тэлебачанні.

Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 8-га склікання. На XXVI з’ездзе КПБ быў абраны членам Рэвізійнай камісіі КПБ, на XXVII з’ездзе КПБ быў абраны членам ЦК КПБ[1].

ТворчасцьПравіць

Друкаваўся з 1930 года. Аўтар п’ес пра пасляваеннае аднаўленне народнай гаспадаркі, калектывізацыю і жыццё калгаснай вёскі «Песня нашых сэрцаў» (пастаўлена ў 1949), «Калі зацвітаюць сады» (пастаўлена ў 1950), «Гарачыя пірагі» (1958).

ТворыПравіць

  • П’есы. Мн., 1976.

Зноскі

  1. Палескі Вячаслаў Пятровіч // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т. 8. Паддубнікі — Рабкі / Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1975. — С. 46. — 676 с.: іл., карты.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць