Аляксей Аляксандравіч Харытановіч

беларускі футбаліст

Аляксей Харытановіч (нар. 30 красавіка 1995, Мінск) — беларускі футбаліст, брамнік наваполацкага «Нафтана».

Футбол
Аляксей Харытановіч
Поўнае імя Аляксей Аляксандравіч Харытановіч
Нарадзіўся 30 красавіка 1995(1995-04-30)[1] (28 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 185 см
Вага 80 кг[2]
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Нафтан
Нумар 13
Клубная кар’ера[* 1]
2011—2014 Беларусь Дынама (Мінск) 0 (0)
2014   Беларусь Бяроза-2010 4 (-5)
2015—2019 Беларусь Энергетык-БДУ (Мінск) 78 (-112)
2020—2023 Беларусь Белшына (Бабруйск) 68 (-118)
2024— Беларусь Нафтан (Наваполацк)
Нацыянальная зборная[* 2]
2013 Беларусь Беларусь (да 19) 1 (-2)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 22 студзеня 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 22 красавіка 2019

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец мінскага «Дынама», з 2011 года пачаў выступаць за дубль. З 2012 года стаў таксама прыцягвацца да асноўнай каманды, дзе звычайна быў трэцім брамнікам, аднак у афіцыйных матчах так і не дэбютаваў за «Дынама». У 2014 годзе быў аддадзены ў арэнду клубу «Бяроза-2010», аднак з-за траўмы правёў толькі 5 матчаў (4 у Першай лізе і адзін у Кубку Беларусі).

У 2015 года перайшоў у «Зорку-БДУ». Спачатку быў другім брамнікам каманды пасля Рамана Бабаева, але пазней стаў часцей з’яўляцца на полі і замацаваўся як асноўны брамнік каманды, якая ў 2017 годзе змяніла назву на «Энергетык-БДУ». Канец сезона 2017 прапусціў з-за траўмы, у другой палове 2018 года таксама не гуляў.

У студзені 2019 года пакінуў «Энергетык-БДУ»[3], праходзіў прагляд у «Белшыне», аднак у лютым вярнуўся ў сталічную каманду і пачаў у яе складзе сезон 2019 у Вышэйшай лізе. Спачатку звычайна гуляў у стартавым складзе, з верасня стаў пераважна заставацца на лаўцы запасных.

У лютым 2020 года стаў іграком бабруйскай «Белшыны»[4]. У сезоне 2020 спачатку чаргаваўся ў складзе з Сяргеем Туранком, пасля замацаваўся ў якасці асноўнага брамніка, але не выратаваў каманду ад вылету ў Першую лігу. У сезоне 2021 быў адным з нешматлікіх ігракоў, якія засталіся ў камандзе з папярэдняга сезона, стаў капітанам бабруйскага клуба. Спачатку гуляў у аснове, пасля стаў чаргавацца з Паўлам Ахрамчуком. Па выніках сезона дапамог «Белшыне» вярнуць месца ў Вышэйшай лізе. У лютым 2022 года падоўжыў кантракт з бабруйскім клубам[5]. Сезон 2022 амаль поўнасцю прапусціў з-за траўмы, у 2023 годзе вярнуўся ў строй і зноў стаў капітанам каманды.

У студзені 2024 года пакінуў «Белшыну»[6] і неўзабаве стаў іграком наваполацкага «Нафтана»[7][8].

Міжнародная кар’ера правіць

У кастрычніку 2013 года ў складзе юніёрскай зборнай Беларусі (да 19 гадоў) прымаў удзел у кваліфікацыйным раўдзе чэмпіянату Еўропы, дзе выйшаў на поле ў адным матчы.

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2011 дубль Дынама   3 −0
2012 дубль Дынама   ? ?
2013 дубль Дынама   ? ?
2014 Д2 Бяроза-2010   4 −5
2015 Д2 Зорка-БДУ   12 −18
2016 Д2 Зорка-БДУ   17 −26
2017 Д2 Энергетык-БДУ   22 −18
2018 Д2 Энергетык-БДУ   11 −6
2019 Д1 Энергетык-БДУ   16 −44
2020 Д1 Белшына   20 −42
2021 Д2 Белшына   22 −24
2022 Д1 Белшына   1 −0
2023 Д1 Белшына   25 −52

Крыніцы правіць

  1. Aleksey Kharitonovich // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б http://fcbelshina.by/komanda/osnovnoy-sostav/46686-kharitonovich-a-a
  3. Группа футболистов покинула "Энергетик-БГУ" (руск.). football.by (18 студзеня 2019). Праверана 22 студзеня 2024.
  4. Глебко, Харитонович и Ясюкевич подписали контракты с "Белшиной". Еще три игрока продлили соглашения с клубом (руск.). football.by (14 лютага 2020). Праверана 22 студзеня 2024.
  5. Харитонович продолжит защищать ворота "Белшины" в новом сезоне (руск.). football.by (3 лютага 2022). Праверана 22 студзеня 2024.
  6. "Белшина" рассталась с капитаном (руск.). football.by (8 студзеня 2024). Праверана 22 студзеня 2024.
  7. Алексей Харитонович и Михаил Колядко заключили контракты с "Нафтаном" (руск.). football.by (17 студзеня 2024). Праверана 22 студзеня 2024.
  8. Владимир Филипенко. Знакомьтесь, ФК «Нафтан-Новополоцк»! (руск.). Вестник Нафтана (18 студзеня 2024). Праверана 22 студзеня 2024.(недаступная спасылка)