Аляксей Андрэевіч Лаўрык
Аляксей Лаўрык (нар. 7 жніўня 2000, Масква) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Мінск» і моладзевай зборнай Беларусі.
Поўнае імя | Аляксей Андрэевіч Лаўрык | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
7 жніўня 2000[1] (20 гадоў) |
|||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||
Рост | 190 см | |||||||||
Вага | 79 кг | |||||||||
Пазіцыя | абаронца | |||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||
Нумар | 55 | |||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||
|
||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||
|
||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||
|
||||||||||
З’яўляецца сынам вядомага беларускага футбаліста Андрэя Лаўрыка.
Клубная кар’ераПравіць
Нарадзіўся і пачаў займацца футболам у Маскве, дзе гуляў яго бацька[2]. Займаўся ў школе маскоўскага «Дынама», пакуль у 2012 годзе разам з сям’ёй не вярнуўся ў Беларусь, далучыўшыся да «Мінска».
У 2017 годзе пачаў выступаць за дубль сталічнага клуба, а ў сезоне 2018 стаў прыцягвацца да асноўнай каманды. 27 ліпеня 2018 года дэбютаваў у асноўнай камандзе «Мінска» ў матчы Кубка Беларусі супраць «Ліды», калі выйшаў на замену ў другім тайме і ўсталяваў канчатковы лік 3:0. 24 жніўня таго ж года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ» (0:0). У кастрычніку і лістападзе 2018 года ўдзельнічаў у Юніёрскай лізе УЕФА.
Міжнародная кар’ераПравіць
У 2016—2017 гадах выступаў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы, быў іграком асновы.
У кастрычніку 2017 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі ў адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы.
14 лістапада 2018 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на поле ў канцы таварыскага матчу супраць Харватыі (1:3).
Статыстыка выступленняўПравіць
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2017 | дубль | Мінск | 14 | 2 | |
2018 | Д1 | Мінск | 6 | 0 |
Зноскі
- ↑ Aleksey Lavrik // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Футбол. Алексей Лаврик: папа бывает на каждой домашней игре нашей команды "Минска". Но похвалы от него, конечно, не дождешься! (руск.)
СпасылкіПравіць
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце footballfacts.ru (руск.)
- Профіль на сайце by.tribuna.com (руск.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Профіль на сайце teams.by (руск.)
- Профіль на сайце pressball.by (руск.)