Аляксей Аляксандравіч Харытановіч

(Пасля перасылкі з Аляксей Харытановіч)

Аляксей Харытановіч (нар. 30 красавіка 1995, Мінск) — беларускі футбаліст, брамнік бабруйскай «Белшыны».

Футбол
Аляксей Харытановіч
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Аляксей Аляксандравіч Харытановіч
Нарадзіўся 30 красавіка 1995(1995-04-30)[1] (25 гадоў)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 185 см
Вага 79 кг
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Белшына
Нумар 13
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2011 — 2014 Беларусь Дынама (Мінск) 0 (0)
2014   Беларусь Бяроза-2010 4 (-5)
2015 — 2019 Беларусь Энергетык-БДУ (Мінск) 78 (-112)
2020 — Беларусь Белшына (Бабруйск)
Нацыянальная зборная**
2013 Беларусь Беларусь (да 19) 1 (-2)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 15 лютага 2020.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 22 красавіка 2019.

Клубная кар’ераПравіць

Выхаванец мінскага «Дынама», з 2011 года пачаў выступаць за дубль. З 2012 года стаў таксама прыцягвацца да асноўнай каманды, дзе звычайна быў трэцім брамнікам, аднак у афіцыйных матчах так і не дэбютаваў за «Дынама». У 2014 годзе быў аддадзены ў арэнду клубу «Бяроза-2010», аднак з-за траўмы правёў толькі 5 матчаў (4 у Першай лізе і адзін у Кубку Беларусі).

У 2015 года перайшоў у «Зорку-БДУ». Спачатку быў другім брамнікам каманды пасля Рамана Бабаева, але пазней стаў часцей з’яўляцца на полі і замацаваўся як асноўны брамнік каманды, якая ў 2017 годзе змяніла назву на «Энергетык-БДУ». Канец сезона 2017 прапусціў з-за траўмы, у другой палове 2018 года таксама не гуляў.

У студзені 2019 года пакінуў «Энергетык-БДУ»[2], праходзіў прагляд у «Белшыне», аднак у лютым вярнуўся ў сталічную каманду і пачаў у яе складзе сезон 2019 у Вышэйшай лізе. Спачатку звычайна гуляў у стартавым складзе, з верасня стаў пераважна заставацца на лаўцы запасных.

У лютым 2020 года стаў іграком бабруйскай «Белшыны»[3].

Міжнародная кар’ераПравіць

У кастрычніку 2013 года ў складзе юніёрскай зборнай Беларусі (да 19 гадоў) прымаў удзел у кваліфікацыйным раўдзе чэмпіянату Еўропы, дзе выйшаў на поле ў адным матчы.

Статыстыка выступленняўПравіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2011 дубль Дынама   3 −0
2012 дубль Дынама   ? ?
2013 дубль Дынама   ? ?
2014 Д2 Бяроза-2010   4 −5
2015 Д2 Зорка-БДУ   12 −18
2016 Д2 Зорка-БДУ   17 −26
2017 Д2 Энергетык-БДУ   22 −18
2018 Д2 Энергетык-БДУ   11 −6
2019 Д1 Энергетык-БДУ   16 −44

Зноскі

СпасылкіПравіць