Амары II Іерусалімскі

(Пасля перасылкі з Амары II)

Амары II дэ Лузіньян (11451 красавіка 1205, Акра) — сеньёр Кіпра (з 1194) і першы кароль Кіпрскага каралеўства (Амары I) з 1195 года[3], кароль Іерусаліма з 1197 года, сын Гуга VIII дэ Лузіньяна і Бургонь дэ Ранкон, старэйшы брат Гі дэ Лузіньяна.

Амары II Іерусалімскі
Amalric of Lusignan
Амары II Іерусалімскі
Coat of Arms of the House of Lusignan (Kings of Cyprus and Jerusalem).svg
сцяг
Кароль Іерусаліма
1197 — 1205
(пад імем Амары II)
Папярэднік Ізабела Іерусалімская і Генры II Шампанскі
Пераемнік Марыя дзі Манферат
Кароль Кіпра
1194 — 1205
(пад імем Амары I)
Каранацыя 22 верасня 1197
Папярэднік Гі дэ Лузіньян
Пераемнік Гуга I
 
Дзейнасць суверэн
Нараджэнне не пазней за 1155
Смерць 1 красавіка 1205[1][2]
Пахаванне
Дынастыя Лузіньяны
Бацька Гуга VIII дэ Лузіньян[d]
Маці Бургонь дэ Ранкон[d]
Жонка каля Ізабэла Іерусалімская[d] і Эшыва Ібелін[d]
Дзеці Бургонь дэ Лузіньян[d], Гі дэ Лузіньян[d], Жан дэ Лузіньян[d], Аліса дэ Лузіньян[d], Элаіза дэ Лузіньян[d], Гуга I[d], Сібіла дэ Лузіньян[d], Амары дэ Лузіньян[d] і Мелісенда дэ Лузіньян[d]

БіяграфіяПравіць

Род Лузіньянаў удзельнічаў у шматлікіх крыжовых паходах. Пасля выгнання з Пуату сваім сюзерэнам — Рычардам Львінае Сэрца — за забойства Патрыка, графа Солсберы, Амары і Гі адправіліся ў Палесціну. Амары прыбыў туды прыкладна ў 1174 годзе; Гі, верагодна, пазней. Амары ажаніўся з Эшывай, дачкой Балдуіна Ібеліна. Затым ён стаў служыць у Агнэс дэ Куртэнэ, жонцы Рэно Гранье, сеньёра Сідона, і маці Балдуіна IV Іерусалімскага. Напісаныя з відавочнай прыхільнасцю да Ібелінаў «Хронікі Эрноўла» пазней сцвярджалі, што Амары быў палюбоўнікам Агнэс, але больш верагодна, што Агнэс і Балдуін IV імкнуліся вывесці яго з-пад палітычнага ўплыву сям'і яго жонкі. Неўзабаве пасля 22 красавіка 1179 года ён быў прызначаны канетаблем Іерусаліма. Гі ў 1180 годзе ажаніўся з аўдавелай Сібілай Іерусалімскай, і, такім чынам, атрымаў правы на іерусалімскі прастол.

Амары быў сярод тых, хто разам з яго братам патрапіў у палон да сарацынаў пасля разгрому ў бітве пры Хатыне ў 1187 годзе. У 1194 годзе, пасля смерці Гі, ён стаў каралём Кіпра пад імем Амары I. Аднак тут была юрыдычная тонкасць: тытул Гі быў «кароль з Кіпра», Амары ж жадаў быць «каралём Кіпрскім». У кастрычніку 1195 годзе імператар Генрых VI падаў яму гэты тытул. Каранацыя адбылася ў Нікасіі 22 верасня 1197 года.

У кастрычніку 1197 года памерла жонка Амары — Эшыва. Амары ажаніўся з Ізабелай Іерусалімскай — дачкой Амары I Іерусалімскага ад другога шлюбу, якая мела правы на іерусалімскі трон, у выніку чаго Амары стаў каралём Іерусаліма. Каранацыя адбылася ў Акры ў студзені 1198 года.

У 1198 годзе ён здолеў скласці пяцігадовае перамір'е з мусульманамі, скарыстаўшыся барацьбой паміж братамі і сынамі Саладзіна за яго спадчыну. Перамір'е парушалася набегамі з абодвух бакоў, але ў 1204 годзе было падоўжана яшчэ на шэсць гадоў.

ГібельПравіць

Амары сканаў у Акры 1 красавіка 1205 года. Паводле адной версіі ён памёр ад дызентэрыі, паводле іншай — быў атручаны. Памёр Амары адразу пасля свайго сына — таксама Амары — і ўсяго за чатыры дні да смерці сваёй жонкі. Пахаваны ў саборы Святой Сафіі ў Нікасіі.

Спадчына і спадчыннікіПравіць

Пасля смерці Амары Кіпрскае каралеўства перайшло да яго сына Гуга I ад першай жонкі, а Іерусалімскае каралеўстваМарыі Іерусалімскай, дачцы Ізабелы ад яе папярэдняга шлюбу з Конрадам Манферацкім.

Сям'я і дзеціПравіць

1-я жонка: з да 29 кастрычніка 1175 Эшыва Ібелін (пам. каля 1196/1197), дачка Балдуіна Ібеліна і яго першай жонкі Рышыльды дэ Бетсан. У іх было шасцёра дзяцей:

  1. Бургонь (1176/1180 — каля 1210); муж: Гацье дэ Манбельяр (загінуў 20 ліпеня 1212 года ў бітве пры Саталіі), ад якога мела дзяцей.
  2. Гі (1197—1205)
  3. Жан (1197—1205)
  4. Гуга I (каля 1194 — 1218), кароль Кіпра
  5. Элаіза (каля 1190 — 1216/1219); муж: з 1205 года Эд дэ Дам'ер-сюр-Салон (пам. пасля 1210), сеньёр дэ Шаржэ-ле-Грэ (разв. 1210); 2-і муж: Раймунд Рупен (пам. 1222), князь Антыёхіі
  6. Аліса дэ Лузіньян (1197—1205)

2-я жонка: са студзеня 1198 (Акра) Ізабела (1172 — каля 1206), каралева Іерусаліма, дачка Амары I, караля Іерусаліма (4-ы муж). У іх было трое дзяцей:

  1. Сібіла (1198—1230); муж: з 1210/1211 Левон II (1150—1219), цар Кілікійскай Арменіі
  2. Амары (каля 1201—1205)
  3. Мелісенда (пасля 1201 — пасля 1249); муж: з 1/10 студзеня 1218 Баэмунд IV (1171—1233), князь Антыёхіі

Зноскі

  1. Amalric II // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Lundy D. R. Amalric II de Lusignan, King of Jerusalem and Cyprus // The Peerage
  3. KINGS of CYPRUS 1196-1267 (LUSIGNAN) (англ.) . Foundation for Medieval Genealogy. Архівавана з першакрыніцы 25 жніўня 2011. Праверана 18 лістапада 2009.

СпасылкіПравіць


Папярэднік:
Гі дэ Лузіньян
Кароль Кіпра
1195–1205
Пераемнік:
Гуга I
Папярэднік:
Ізабела Іерусалімская і Генры II Шампанскі
Кароль Іерусаліма
1197–1205
Ізабелай Іерусалімскай)
Пераемнік:
Марыя дзі Манферат

Шаблон:Кіпрскія манархі