Амежнік вадзяны[3] (Oenanthe aquatica) — двухгадовая ядавітая расліна, від роду Амежнік (Oenanthe) сямейства Парасонавыя (Apiaceae).

Амежнік вадзяны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Oenanthe aquatica (L.) Poir., 1798

Сінонімы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  29564
NCBI  305795
EOL  581937
GRIN  t:406719
IPNI  845226-1
TPL  kew-2391299
Батанічная ілюстрацыя з кнігі «Köhler’s Medizinal-Pflanzen», 1887

Батанічнае апісанне правіць

Расліна вышынёй 40-150 см з ніткападобнымі каранямі і галінастым сцяблом. Сцёблы голыя, рабрыстыя ад аснавання полыя. Лісце двойчы і тройчы пёрыстанадрэзанае. Падводнае лісце рассечена на доўгія ніткападобныя долі. Кветкі дробныя, белыя, сабраны ў складаныя парасонікі. Цвіце ў чэрвені-верасні. Плады спеюць у жніўні-верасні.

Экалогія правіць

Расце па балотах, берагах рэк, азёр, сажалак, на гразкіх лугах.

Хімічны склад правіць

Расліна змяшчае смалападобнае рэчыва энантатаксін (блізкі па дзеянні да цыкутаксіну цыкуты ядавітай (Cicuta virosa))[4]. У насенні ўтрымліваецца да 1,5-2,5 % эфірнага алею, у складзе якога маецца атрутны тэрпен феландрэн. У пладах знаходзіцца да 20 % тлустага алею і 4 % смалістых рэчываў.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 88. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Бесараб С.В. Растения I класса опасности. Памятка по идентификации // Хабр — habr.com, 16 июля 2021, 22:13

Літаратура правіць

  • Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. 975. Oenanthe aquatica (L.) Poir. — Омежник водный // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во науч. изд. КМК, Ин-т технолог. иссл, 2003. — Т. 2. Покрытосеменные (двудольные: раздельнолепестные). — С. 638. — ISBN 9-87317-128-9.
  • Флора Сибири = Flora Sibiriae : в 14 т. / под ред. Л. И. Малышева. — Новосибирск : Наука; Сиб. издат. фирма РАН, 1996. — Т. 10 : Geraniaceae — Cornaceae / под ред. Г. А. Пешковой. — С. 162. — 254 с. — 1000 экз. — ISBN 5-02-031175-8.

Спасылкі правіць

  • Амежнік вадзяны: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)