Амельнянская воласць
Амельнянская воласць — адміністрацыйная адзінка ў складзе Ігуменскага павета Мінскай губерніі Расійскай імперыі, існавала да 1924 года. Адміністрацыйны цэнтр — Вомельна.
Амельнянская воласць | |
---|---|
Краіна | |
Уваходзіць у | |
Адміністрацыйны цэнтр | |
Насельніцтва |
|
ГісторыяПравіць
Пад уладай Расійскай імперыіПравіць
Амельнянская воласць існаваў пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай да 1924 года.
Найноўшы часПравіць
У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў кайзераўскай Германіі.
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай воласць абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі воласць увайшла ў склад БССР.
У жніўні 1919 — ліпені 1920 воласць знаходзілася пад польскай уладай (Gmina Omelno).
НасельніцтваПравіць
- 1919 — 12 668 жыхароў.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9