Амяла
Амяла́, Аме́ла[4] (Viscum) — род паўпаразітных кустоў сямейства Santalaceae, раней уключаліся ў сямейства Амяловыя (Viscaceae). Растуць на галінах дрэў. Каля 70 відаў, галоўным чынам у трапічнай і субтрапічнай Афрыцы, некалькі — у трапічнай Азіі, на поўначы Аўстраліі, у Еўразіі. У Беларусі 2 віды: амяла белая (Viscum album) і амяла рыхлаватая (Viscum laxum). Лісце амялы можа здзяйсняць фотасінтэз, але расліна не мае сапраўдных каранёў і не можа атрымліваць ваду і мінеральныя рэчывы з глебы.
Амяла | |||||||||||||
Амяла белая (Viscum album) | |||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||
Тыпавы від | |||||||||||||
|
Ягады амялы не маюць лятальнага апарату і распаўсюджваюцца з дапамогаю птушак — драздоў і амялушак (апошнія атрымалі сваю беларускую назву менавіта ад амялы). Насенне амялы наліпае на дзюбы птушак, якія харчуюцца ягадамі. Птушка спрабуе вызваліцца ад насення, аціраючы дзюбу аб кары дрэва. Насенне наліпае на дрэва і прарастае на ім.
КласіфікацыяПравіць
Род уключае больш 70 відаў[5], некаторыя з іх:
- Viscum album L. typus[3] — Амяла белая, ці Вяха, ці Амела белая, ці Амяла
- Viscum articulatum Burm.f.
- Viscum coloratum (Kom.) Nakai
- Viscum cruciatum Sieber ex Boiss.
- Viscum diospyrosicola Hayata
- Viscum fargesii Lecomte
- Viscum laxum Boiss. et Reut. — Амяла рыхлаватая
- Viscum liquidambaricola Hayata
- Viscum loranthi Elmer
- Viscum minimum Harv.
- Viscum monoicum Roxb. ex DC.
- Viscum multinerve (Hayata) Hayata
- Viscum nudum Danser
- Viscum triflorum DC.
- Viscum yunnanense H.S.Kiu
У культурыПравіць
Амяла здаўна мела магічнае значэнне ў многіх культурах. Кельцкія друіды збіралі яе кожную зіму. У скандынаўскай міфалогіі страла з амялы забівае Бальдра, бога вясны. У Англіі выкарыстоўвалася як навагодняя расліна да пачатку выкарыстоўвання ялінак.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ а б Звесткі пра род Viscum у базе даных Index Nominum Genericorum Міжнароднай асацыяцыі па таксанаміі раслін (IATP). (англ.)
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 142. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Виды рода Viscum на сайце The Plant List.
ЛітаратураПравіць
- Определитель высших растений Беларуси / Под ред. В. И. Парфенова. — Мн.: Дизайн ПРО, 1999.
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / Белорус. Сов. Энцикл.; И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: Беларус. Сав. Энцыклапедыя, 1983.