Ана́нія Шыракацы (арм.: Անանիա Շիրակացի; каля 610, Шырак[5] — каля 685[5]) — армянскі географ, філосаф, матэматык, картограф, гісторык, астраном і алхімік, заснавальнік старажытнаармянскага прыродазнаўства[6].

Ананія Шыракацы
арм.: Անանիա Շիրակացի
Дата нараджэння каля 610[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці каля 685[2]
Месца смерці
Род дзейнасці матэматык, гісторык, астраном, географ, філосаф, картограф, алхімік
Навуковая сфера матэматыка, астраномія і прыродазнаўства[d]
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Часам называў сябе Шыракаванцы[5], ад назвы мястэчка Шыракаван. Бацька — Аванес[5][7]. Атрымаў у Арменіі пачатковую адукацыю, адправіўся для навучання ў Візантыю. Праз горад Феадасіёпаль (Карын) дабраўся да правінцыі IV Арменія, навучаўся ў матэматыка Крыстасатура. Лічачы, што гэты настаўнік «не ведаў усёй навукі», праз некаторы час пераехаў у Трапезунд, дзе яго настаўнікам стаў вядомы навуковец Ціхік[7], як піша сам Шыракацы, чалавек «абазнаны ў армянскай пісьмовасці»[5]. Тут ён навучаецца каля 8 гадоў[8]. Пасля навукі вяртаецца ў Арменію, дзе пачынае навуковую і выкладчыцкую дзейнасць. На радзіме адкрывае школы, дзе выкладанне вялося на аснове квадрывіума.

Працы правіць

Аўтар больш за 20 прац[9] па арыфметыцы, тэорыі летазлічэння, касмаграфіі і геаграфіі[5][10]:

  • «Матэматыка Ананію Шыракацы — пра вагі і меры»
  • «Пытанні і рашэнні» (зборнік арыфметычных заданняў)
  • Трактат пра каляндар і касмаграфію
  • «Геаграфія»
 
Старонка з падручніка арыфметыкі Ананія Шыракацы, 1283 год.

Падручнік па арыфметыцы «Пытанні і рашэнні» адна з найстаражытнейшых прац па арыфметыцы, якія дайшлі да цяперашняга часу[6][10], уключае матэрыял па мастацтве злічэння ў табліцах[10]. Праца была значным унёскам у развіццё матэматычнай адукацыі[11].

З гістарычных крыніц вядома, што па патрабаванні каталікоса Анастаса (662—668) Шыракацы спарадкаваў армянскі каляндар. У Арменіі карысталіся рухомым сонечным календаром, дзе ўсе гады складаліся з 365 дзён без высакосных. Праз гэтага пэўныя даты паступова перасоўваліся па часах года. Шыракацы распрацаваў так званы нерухомы каляндар на ўзор рымскага, аднак, пасля смерці каталікоса, гэта праца так і засталася незапатрабаванай.

«Ашхарацуйц» правіць

Шыракацы склаў «Геаграфічны атлас свету», больш вядомы як «Ашхарацуйц», у якім змешчаны падрабязныя звесткі пра гістарычную геаграфію Арменіі — тут разам з геаграфічнымі і картаграфічнымі звесткамі, што тычацца краін Азіі, Еўропы і Лівіі (Афрыкі), падрабязна апісваецца гістарычна складзены адміністрацыйна-палітычны стан тэрыторыі старажытнай і раннесярэднявечнай Арменіі ў межах Вялікай Арменіі і Малой Арменіі, якая знаходзілася заходней. Раней працу прыпісвалі Маўсесу Харэнацы[12].

Хроніка правіць

Ананімная «Хроніка» VII стагоддзя таксама часам прыпісваюць Ананію Шыракацы[5][13]. У ёй аўтар закранае гісторыю Персіі, Вавілона, Рыма, Візантыі і іншых краін[14], карыстаецца працамі Харэнацы, Себеоса і іншых[14]. «Хроніка» пачынаецца з часоў Адама і канчаецца 685 годам[5] апісаннем нашэсця хазар на Арменію, Грузію і Албанію[15].

«Касмаграфія і каляндар» правіць

Шыракацы таксама аўтарам працы з 48 раздзелаў «Касмаграфія і каляндар», у якой разглядаюцца пытанні астраноміі, метэаралогіі і фізічнай геаграфіі[16]. Шыракацы параўноўваў структуру свету з яйкам (Зямля — жаўток, атмасфера — бялок, небасхіл — шкарлупіна) і спрабаваў вызначыць адлегласць да Сонца і Месяца. Разам з тым, ён дакладна лічыў Млечны шлях скопішчам зорак, а Месяц — цёмным целам, што толькі адлюстроўвае сонечнае святло. Пісаў пра шарападобнасці Зямлі[17].

Зноскі

  1. (unspecified title)ISBN 978-2-7089-6874-5
  2. а б Oxford Dictionary of Late Antiquity / пад рэд. O. NicholsonВыдавецтва Оксфардскага ўніверсітэта. — С. 68.
  3. а б в Армянская савецкая энцыклапедыя / пад рэд. Վ. Համբարձումյան, Կ. ԽուդավերդյանՀայկական հանրագիտարան հրատարակչություն, 1974.
  4. MacTutor History of Mathematics archive — 1994.
  5. а б в г д е ё ж Анания Ширакаци // Православная энциклопедия. — м: 2000. — Т. 2. — С. 224.
  6. а б История всемирной литературы. — М.: Наука, 1984. — Т. 2. — С. 296—299.
  7. а б Michael E. Stone. Adam and Eve in the Armenian Traditions, Fifth through Seventeenth Centuries. — Society of Biblical Lit, 2013. — P. 684. — (Early Judaism and its literature, 38).
  8. Р. Хьюсен, «Science in Seventh-Century Armenia: Ananias of Širak(недаступная спасылка)», Isis, vol. 59, No. 1, (Spring, 1968), p. 34—35
  9. Wayne Orchiston, David A. Green, Richard Strom. New Insights From Recent Studies in Historical Astronomy: Following in the Footsteps of F. Richard Stephenson: A Meeting to Honor F. Richard Stephenson on His 70th Birthday. — Springer, 2014. — Vol. 43. — P. 106-107. — (Astrophysics and Space Science Proceedings).
  10. а б в Анания Ширакаци — артыкул з БСЭ (3 выданне)
  11. Российская педагогическая энциклопедия / Под ред. В. Г. Панова. — 1993.
  12. «Армянская География VII века по Р. Х (приписывавшаяся Моисею Хоренскому)». Пер. с др.-арм. и коммент. К. П. Патканова. — СПб., 1877.
  13. Philip Wood. History and Identity in the Late Antique Near East. — Oxford University Press, 2013. — P. 32.
  14. а б В. М. Варданян. Анания Ширакаци – символ духовной и политической самостоятельности армян(арм.) // Вестник общественных наук. — Ер.: 2013. — № 3. — С. 16.
  15. В. М. Варданян. Анания Ширакаци – символ духовной и политической самостоятельности армян(арм.) // Вестник общественных наук. — Ер.: 2013. — № 3. — С. 17.
  16. Р. Хьюсен, «Science in Seventh-Century Armenia: Ananias of Širak(недаступная спасылка)», Isis, vol. 59, No. 1, (Spring, 1968), p. 40—41
  17. Ravi Agarwal, Syamal Sen. Creators of Mathematical and Computational Sciences. — Springer, 2014. — P. 103.
    . (современный научный консенсус атрибутирует это открытие древнегреческим учёным VI века до н. э.)

Літаратура правіць

  • Анания Ширакаци. Космография. Пер., пред. и комм. К. С. Тер-Давтян и С. С. Аревшатяна. Ереван, 1962.
  • Абраамян А. Г. Научные труды ученого VII в. Анании Ширакаци. Ереван, 1944.
  • Абраамян А. Г. Таблицы лунного круга Анании Ширакаци. Ереван, 1965.
  • Абрамян А. Г., Петросян Г. Б. Анания Ширакаци. Ереван, Из-во ЕрГУ, 176 с. 1970.
  • Орбели И. А. Вопросы и решения вардапета Анания Ширакца, армянского математика VII века. В кн.: Орбели И. А. Избранные труды. Ереван, 1963, с. 512—531.
  • Колчинский И.Г., Корсунь А.А., Родригес М.Г. Астрономы: Биографический справочник. — 2-е изд., перераб. и доп.. — Киев: Наукова думка, 1986. — 512 с.

Спасылкі правіць