Анатоль Ільіч Зосік
Анатоль Ільіч Зосік (15 лістапада 1924, Брэсцкая вобласць — 14 мая 2003, Масква) — камандзір стралковага аддзялення 1026-га стралковага палка 260-й стралковай дывізіі 47-й арміі, сяржант. Поўны кавалер ордэна Славы.
Анатоль Ільіч Зосік | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 лістапада 1924 |
Месца нараджэння | Драгічынскі раён, Брэсцкая вобласць |
Дата смерці | 14 мая 2003 (78 гадоў) |
Месца смерці | Масква |
Прыналежнасць | СССР |
Гады службы | 1944—1945 |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 15 лістапада 1924 года ў вёсцы Гурка (цяпер Закозель) Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці[1]. Беларус. Скончыў 8 класаў школы. Працаваў у калгасе. У арміі з сакавіка 1944 года.
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з сакавіка 1944 года на пасадзе стралка 1026-га стралковага палка. Удзельнічаў у вызваленні Беларусі і Польшчы, у баях на тэрыторыі Германіі. Вайну закончыў камандзірам узвода.
Стрэлак 1026-га стралковага палка чырвонаармеец А. І. 3осік 2 жніўня 1944 года пры адбіцці контратакі праціўніка ў раёне горада Міньск Мазавецкі у крытычны момант бою, калі канчаліся боепрыпасы, пад агнём даставіў скрыню патронаў, што дапамагло падраздзяленню выканаць баявую задачу. Загадам № 016 ад 21 жніўня 1944 года па 260-й стралковай дывізіі чырвонаармеец Зосік Анатоль Ільіч узнагароджаны ордэнам Славы 3-й ступені[2].
У сакавіку 1945 года чырвонаармеец А. І. 3осік ў 9-і кіламетрах на поўдзень ад горада Штэцін першым падняў аддзяленне ў атаку, уварваўся ў траншэю, асабіста знішчыў 8 варожых салдат. 13 красавіка 1945 г. узнагароджаны ордэнам Славы 3-й ступені. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 31 сакавіка 1956 года пераўзнагароджаны ордэнам Славы 2-й ступені[2].
Камандзір стралковага аддзялення 1026-га стралковага палка сяржант А. І. 3осік 17 сакавіка 1945 года ў баі на поўдзень ад горада Штэцін умела камандаваў аддзяленнем, першым уварваўся ў размяшчэнне праціўніка, гранатамі і з аўтамата забіў да 10 праціўнікаў і аднаго захапіў у палон. 6 красавіка 1945 г. узнагароджаны ордэнам Славы 3-й ступені. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 31 сакавіка 1956 года пераўзнагароджаны ордэнам Славы 1-й ступені[2].
У кастрычніку 1945 года старшына А. І. 3осік дэмабілізаваны. Служыў у лінейным аддзяленні транспартнай міліцыі чыгуначнай станцыі Брэст. З 1975 года старшына міліцыі А. І. Зосік — у запасе. Жыў у горадзе Брэст. Да 1985 года працаваў у вайсковай частцы. Удзельнік Парада Перамогі ў Маскве 1995 года. Памёр 14 мая 2003 года.
Узнагароды
правіць- ордэн Айчыннай вайны 1-й ступені;
- ордэн Чырвонай Зоркі;
- ордэн Славы 3-х ступеняў;
- ордэн «За службу Радзіме» 3-й ступені;
- медалі.
Зноскі
- ↑ Таксама ў асобных крыніцах — Турка.
- ↑ а б в Анатоль Ільіч Зосік на сайце «Героі краіны»
Літаратура
правіць- Кавалеры ордена Славы трёх степеней: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии Д. С. Сухоруков. — М.: Воениздат, 2000. — 703 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-203-01883-9.
Спасылкі
правіцьАнатолий Ильич Зосик на сайце «Героі краіны»