Анатоль Барысавіч Чорны

беларускі дзяржаўны дзеяч

Анатóль Барӹсавіч Чóрны (1958, Чарняхоўск, Калінінградская вобласць, РСФСР) — беларускі палітык, міністр архітэктуры і будаўніцтва Беларусі.

Анатоль Чорны
Міністр архітэктуры і будаўніцтва Беларусі
15 кастрычніка 2013 — 18 жніўня 2018
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Міхаіл Мясніковіч
Андрэй Кабякоў
Папярэднік Анатоль Нічкасаў
Пераемнік Дзмітрый Мікулёнак
Нараджэнне 1958
Партыя
Адукацыя

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў 1958 годзе ў г. Чарняхоўск Калінінградскай вобласці РСФСР.

У 1983 годзе скончыў Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут[1].

У 19761977 гадах — шафёр Магілёўскага аўтакамбіната № 1, шафёр упраўлення механізацыі «Магілёўсельбуд»[1].

З 1983 да 1986 года — майстар упраўлення механізацыі «Магілёўсельбуд»[1].

з 1986 да 1999 года — майстар, галоўны механік, начальнік вытворча-тэхнічнага аддзела, намеснік начальніка па вытворчасці, галоўны інжынер упраўлення механізацыі № 106 спецтрэста «Магілёўаблсельбуд»[1].

З 1999 да 2002 года — начальнік упраўлення механізацыі № 120 Будтрэста № 12, г. Магілёў[1].

З 2002 да 2010 года — генеральны дырэктар ААТ «Лаўсанбуд», г. Магілёў[1].

З 2010 да 2013 года — намеснік, першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама[1].

З 15 кастрычніка 2013 — міністр архітэктуры і будаўніцтва[2].

16 кастрычніка 2015 года пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе Урада склаў свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь[3], а 17 снежня 2015 года ўказам Прэзідэнта № 500 зноў зацверджаны на пасадзе міністра[4].

18 жніўня 2018 года вызвалены з пасады Міністра архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь.

Зноскі

  1. а б в г д е ё Черный Анатолий Борисович (руск.)(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 29 мая 2015.
  2. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь разгледзеў кадравыя пытанні. Афіцыйны сайт прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (15 кастрычніка 2013). Праверана 15 кастрычніка 2013.
  3. Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 870 «Аб складанні паўнамоцтваў Урада Рэспублікі Беларусь» (руск.)(недаступная спасылка) (16 кастрычніка 2015). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  4. Назначаны члены ўрада Рэспублікі Беларусь. http://president.gov.by+(17 снежня 2015).

Спасылкі

правіць