Анатоль Васілевіч Эфрас

Анатоль Васілевіч Эфрас (сапраўднае імя — Натан Ісаевіч Эфрас; 1925, Харкаў — 13 студзеня 1987, Масква) — савецкі рэжысёр тэатра і кіно, педагог. Заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР (1976).

Анатоль Васілевіч Эфрас
Дата нараджэння 20 верасня 1925(1925-09-20) ці 3 ліпеня 1925(1925-07-03)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 13 студзеня 1987(1987-01-13)[2] (61 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Natalya Krymova[d]
Дзеці Dmitry Krymov[d]
Адукацыя
Прафесія тэатральны рэжысёр, кінарэжысёр
Гады актыўнасці 1951 — цяп. час
Тэатр
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Дружбы народаў
Заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР
IMDb ID 0250620

БіяграфіяПравіць

У 1943 годзе паступіў у акцёрскую студыю Ю. А. Завадскага пры Тэатры імя Массавета, які знаходзіўся ў той час у эвакуацыі; ў 1944 годзе паступіў на рэжысёрскі факультэт ГІТІСа, які скончыў ў 1950 годзе (майстэрня М. В. Пятрова і М. В. Кнебель). У 1951—1953 гадах Анатоль Эфрас набіраўся вопыту ў Разанскім драматычным тэатры. У 1954 годзе ён быў накіраваны ў якасці рэжысёра-пастаноўшчыка ў Цэнтральны дзіцячы тэатр, дзе сустрэўся са сваім інстытуцкім педагогам — звольненай з МХАТа Марыяй Кнебель, у 1963 годзе Эфрасу прапанавалі ўзначаліць Маскоўскі тэатр імя Ленінскага камсамола.

Акрамя тэатра, Анатоль Эфрас шмат працаваў на тэлебачанні, паставіў шэраг спектакляў, зняў некалькі тэлевізійных і нетэлевізійных фільмаў, у тым ліку «У чацвер і больш ніколі», які ўвайшоў у лік лепшых стужак савецкага інтэлектуальнага кіно. Самыя вядомыя тэлевізійныя спектаклі Эфраса — «Усяго некалькі слоў у гонар спадара дэ Мальера», з Юрыем Любімавым у ролі Мальера, і «Старонкі часопіса Пячорына» з Алегам Далем у галоўнай ролі.

Зноскі

  1. Э́ФРОС // Great Russian EncyclopediaМ.: Большая российская энциклопедия, 2004. Праверана 1 снежня 2021.
  2. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.

ЛітаратураПравіць