Анатоль Міхайлавіч Брагін
Анатоль Міхайлавіч Бра́гін[1] (22 красавіка 1909, с. Новая Чыгла, Талаўскі раён, Варонежская вобласць — 1989) — беларускі савецкі вучоны ў галіне глебазнаўства і аграхімік. Доктар сельскагаспадарчых навук (1969), прафесар (1970)[2]. Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР (1979)[1].
Анатоль Міхайлавіч Брагін | |
---|---|
Дата нараджэння | 22 красавіка 1909 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1989 |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | глебазнаўства |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар сельскагаспадарчых навук |
Навуковае званне | прафесар |
Альма-матар | |
Партыя |
БіяграфіяПравіць
Скончыў Варонежскі сельскагаспадарчы інстытут у 1936 годзе. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. З 1949 года ў Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі (з 1969 загадчык кафедры глебазнаўства)[2].
Навуковая дзейнасцьПравіць
Працы па сістэме ўгнаення культур у севаабаротах на дзярнова-падзолістых глебах Беларусі[2].
БібліяграфіяПравіць
- Краткий справочник по удобрениям для БССР / Р. Т. Вильдфлуш, А. М. Брагин, А. А. Каликинский
- Опыт длительного изучения различных систем удобрения в севообороте в условиях дерново-подзолистых легкосуглинистых почв БССР : автореферат диссертации на соискание ученой степени доктора сельскохозяйственных наук / А. М. Брагин ; Министерство сельского хозяйства БССР, Белорусский научно-исследовательский институт земледелия
- Даведнік па ўгнаеннях для калгасаў БССР / Р. Т. Вільфлуш, А. М. Брагін, А. А. Калікінскі ; Пад рэд. В. І. Шэмпеля
Зноскі
- ↑ а б Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
- ↑ а б в Брагин Анатолий Михайлович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 78. — 737 с.
ЛітаратураПравіць
- Брагін Анатоль Міхайлавіч // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз. — С. 320.
СпасылкіПравіць
- Брагін, Анатоль Міхайлавіч (доктар сельскагаспадарчых навук; 1909—1989)(недаступная спасылка) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі