Віктар Іванавіч Шэмпель
Віктар Іванавіч Шэмпель (6 лютага 1908, Мінск — 23 жніўня 1975) — беларускі аграхімік. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1950; член-карэспандэнт з 1940), акадэмік Акадэміі сельскагаспадарчых навук БССР (1957—1961). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1968).
Віктар Іванавіч Шэмпель | |
---|---|
Дата нараджэння | 6 лютага 1908 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 жніўня 1975 (67 гадоў) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | аграхімія |
Месца працы | Беларускі НДІ земляробства |
Навуковае званне | акадэмік НАНБ, акадэмік АСГН БССР |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Аскар Карлавіч Кедраў-Зіхман |
Вядомы як | аграхімік |
Узнагароды |
|
Біяграфія
правіцьСкончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1929). З 1933 г. у Інстытуце аграглебазнаўства і ўгнаенняў АН БССР (з 1937 г. Інстытут сацыялістычнай сельскай гаспадаркі): загадчык аддзела (1936—1940), намеснік дырэктара (1940—1941). У 1942—1946 гг. вучоны сакратар Прэзідыума АН БССР, з 1946 г. дырэктар Інстытута сацыялістычнай сельскай гаспадаркі АН БССР, з 1949 г. рэктар Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі. У 1952—1973 гг. дырэктар Беларускага НДІ земляробства Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР (да 1956 г. Інстытут сацыялістычнай сельскай гаспадаркі АН БССР). У 1973—1975 гг. загадчык аддзела гэтага інстытута. У 1957—1959 гг. акадэмік-сакратар Аддзялення земляробства, меліярацыі і раслінаводства, у 1959—1961 гг. — акадэмік-сакратар Аддзялення земляробства і раслінаводства Акадэміі сельскагаспадарчых навук БССР.
Навуковы і практычны ўклад
правіцьНавуковыя працы прысвечаны пытанням вапнавання кіслых дзярнова-падзолістых глеб (у прыватнасці, суадносінам паміж кальцыем і магніем у глебавым паглынальным комплексе), эфектыўнага выкарыстання мінеральных і арганічных угнаенняў пад сельскагаспадарчыя культуры, асновах сістэмы угнаенняў у севазваротах з пасевамі шматгадовых траў. На падставе даследаванняў ролі магнію паказаў мэтазгоднасць выкарыстання для вапнавання мукі, зробленай з даламітаў радовічша Гралева. Аўтар больш за 80 навуковых прац, у т.л. 2 манаграфій.
Асноўныя працы
правіць- Действие извести и известково-магнезиальных смесей на урожайность овса и гороха, на динамику почвенных процессов и на поступление зольных элементов в растение. 1934.
- Значение кальция и магния при известковании целинных почв. Минск, 1939.
- Роль калийных удобрений в повышении урожайности сельскохозяйственныъх культур на почвах БССР. Минск, 1953.
- Роль калийных удобрений в повышении плодородия кислых суглинистых дерново-подзолистых почв БССР (совм. с К. Т. Старовойтовым) // Влияние длительного применения удобрений на плодородие почвы и продуктивность севооборотов. М., 1960.
- Влияние систем удобрения на урожайность сельскохозяйственных культур, использование растениями калия и количество его в почве. 1974.
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны ордэнам Леніна (1966), ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1971), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1949, 1958), «Знак Пашаны» (1944).
Зноскі
Літаратура
правіць- Шэмпель Віктар Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — С. 31. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
- Шэмпель Віктар Іванавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 776. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Выдающийся агрохимик Беларуси : брошюра / Авт.: В. М. Лившиц, А. Р. Цыганов, М. А. Кадыров.- Горки: изд-во БГСХА. 2003. — 31 с. (руск.)
Спасылкі
правіць- Виктор Иванович Шемпель (к 100-летию со дня рождения) // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя аграрных навук. — 2008. — № 1. — С. 113—114.
- Профіль акадэміка В. І. Шэмпеля на сайце НАН Беларусі
- Віктар Іванавіч Шэмпель у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)