Анатоль Піліпавіч Жлоба
Анатоль Піліпавіч Жло́ба[1] (21 кастрычніка 1923 — 19 жніўня 1995) — вучоны ў галіне хірургіі, доктар медыцынскіх навук (1988), прафесар. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Анатоль Піліпавіч Жлоба | |
---|---|
Дата нараджэння | 21 кастрычніка 1923 |
Месца нараджэння | Папоўка, Быхаўскі павет, Гомельская губерня, РСФСР |
Дата смерці | 19 жніўня 1995 (71 год) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | хірургія |
Месца працы | Віцебскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук |
Навуковае званне | прафесар |
Альма-матар | Віцебскі медыцынскі інстытут |
Узнагароды |
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся ў вёсцы Папоўка Быхаўскага павета Гомельскай губерні РСФСР (зараз у Быхаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі). У 1943 па 1948 гг. ў Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1954 годзе скончыў Віцебскі медыцынскі інстытут. Працаваў ардынатарам хірургічнага аддзялення ў Днепрапятроўскай вобласці. У 1957—1958 гг. праходзіў навучанне ў клінічнай ардынатуры 20-й хірургічнай клінікі ў Ленінградзе. Працаваў у Томску загадчыкам хірургічнага аддзялення. У 1968—1995 гг. у Віцебскім медыцынскім інстытуце. У 1988 годзе абараніў доктарскую дысертацыю. У 1971—1985 гг. прарэктар Віцебскага медыцынскага інстытута.
Навуковая дзейнасцьПравіць
Вучонаму належаць працы па абдамінальнай хірургіі, інструментальных метадах дыягностыкі хвароб брушной поласці і інш. Вынайшаў хірургічную іголку для пункцый брушной поласці.
УзнагародыПравіць
- Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені,
- Ордэн Славы 3 ступені
- медалі,
- значок «Выдатніку аховы здароўя».
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава.
ЛітаратураПравіць
- Жлоба Анатоль Піліпавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6), ISBN 985-11-0035-8. — С. 433.
СпасылкіПравіць
- Жлоба Анатоль Філіповіч // Сайт Быхаўскага раённага выканаўчага камітэта Архівавана 16 верасня 2018.
- Край мой Магілёўшчына // Магілёўская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна
- Жлоба, Анатолий Филиппович (доктор медицинских наук ; 1923—1995)(недаступная спасылка) (руск.) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі