Анаіт Мхітаран (арм.: Անահիտ Մխիթարյան; нар. 6 сакавіка 1969(1969-03-06), Вагаршапат) — армянская оперная спявачка, сапрана. Вядучая салістка Нацыянальнага акадэмічнага тэатра оперы і балета Арменіі.

Анаіт Мхітаран
арм.: Անահիտ Մխիթարյան
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 6 сакавіка 1969(1969-03-06) (55 гадоў)
Месца нараджэння
Краіна  Арменія
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі оперная спявачка
Пеўчы голас сапрана
Інструменты вакал
Узнагароды
медаль «За заслугі перад Бацькаўшчынай» 2-й ступені
Заслужаны артыст Рэспублікі Арменія
anahitmekhitarian.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Нарадзілася 6 сакавіка 1969 года ў горадзе Эчміядзін Армянскай ССР. З адрозненнем скончыла фартэпіяннае аддзяленне Ерэванскага музычнага вучылішча імя Раманоса Мелікяна, а потым з адрозненнем вакальнае аддзяленне Ерэванскай дзяржаўнай кансерваторыі імя Камітаса. Скончыла таксама аспірантуру вакальнага аддзялення той жа кансерваторыі.

У 1990 годзе маладая спявачка ўзяла ўдзел у міжнародным конкурсе вакалістаў імя Франсіска Віньяса ў Барселоне (Іспанія), дзе заваявала першую прэмію, залаты медаль і гран-пры. Старшынём журы была Магда Аліўеру. Анаіт Мхітаран ганаравалася таксама адмысловай узнагароды ўрада Каталоніі. У 1991 годзе ў Італіі на міжнародным конкурсе імя Вінчэнца Беліні спявачцы былі прысуджаны першая прэмія, гран-пры і залаты медаль. Узнагароды Анаіт Мхітаран уручыла старшыня журы Джаан Сазерленд. У 1996 годзе на міжнародным конкурсе «Гаяру—Карэрас» у іспанскім горадзе Памплона спявачка заваявала першую прэмію, гран-пры і залаты медаль[1]

З 1991 года Анаіт Мхітаран з’яўляецца вядучай салісткай Нацыянальнага акадэмічнага тэатра оперы і балета Арменіі. У 2003 годзе Анаіт Мхітаран было прысвоена ганаровае званне заслужанай артысткі Рэспублікі Арменія. У 2013 годзе ў гонар дня Рэспублікі Анаіт Мхітаран узнагароджана медалём «За заслугі перад Бацькаўшчынай» 2-й ступені[2].

Творчасць

правіць

Спявачка актыўна гастралюе, выступае ў розных краінах на розных сцэнах. Анаіт Мхітаран супрацоўнічала з Сімфанічным аркестрам Іспанскага радыё і тэлебачання, сімфанічным аркестрам «Пабла Сарасатэ», Сімфанічным аркестрам Мальмё, сімфанічным аркестрам опернага тэатра Барселоны — Гран Тэатра дэль Лісеа, Дзяржаўным сімфанічным аркестрам Лівана, Нацыянальным сімфанічным аркестрам Расіі, а таксама з дырыжорамі Гомесам Марцінесам, Джанадрэа Назедай, Уладзімірам Співаковым, Мігелем Артэгам і інш. Маэстра Мігель Артэга дырыжаваў таксама гала-канцэртам А. Мхітаран у Ерэване, які спявачка прысвяціла 75-годдзю Нацыянальнага опернага тэатра Арменіі[3].

Зноскі

Спасылкі

правіць