Англа-германскі антаганізм

Англа-германскае саперніцтва — гонка ўзбраенняў паміж Брытанскай і Германскай імперыямі з 1880-х гадоў па 1914 год. Стала адной з прычын Першай сусветнай вайны.

Пачатак саперніцтва правіць

Пасля смерці двух кайзераў Германіі — Вільгельма I і Фрыдрыха III у 1888 годзе, да ўлады ў Германіі прыйшоў Вільгельм II. Новы кайзер пагоршыў адносіны з расійскім імператарскім і брытанскім каралеўскім дамамі. Германія абвясціла Брытаніі гандлёвую вайну. Вялікабрытанія, імкнучыся дагнаць саперніка, выйшла з палітыкі «бліскучай» ізаляцыі і пачала ствараць антыгерманскі блок дзяржаў.

Першай стала Японія, аднак саюз быў заключаны супраць Расіі і пакуль яшчэ не меў сэнс германафобіі. Першы саюз англійскай манархіі супраць Германіі быў заключаны з Францыяй (1904). Затым быў заключаны дагавор з Расіяй (Англа-рускае пагадненне 1907 года). Германія, ведаючы што ў Англіі больш саюзнікаў, чым у яе, пачала пабудову сваёй каланіяльнай імперыі. Таксама немцы стварылі магутны флот. Гэта яшчэ больш узмацніла гонку ўзбраенняў. Аднак адносіны заставаліся цёплымі. Нават калі пачалася Першая сусветная вайна, Вялікабрытанія гарантавала Германіі, што не ўступіць у вайну ні за Расію, ні за свайго саперніка.

Аднак сітуацыя змянілася 4 жніўня 1914 года, калі нямецкія войскі напалі на Бельгію. У гэты ж дзень, Англія, з’яўляючыся гарантам незалежнасці Бельгіі, абвясціла Германіі вайну. З гэтага дня гонка ператварылася ў вайну паміж двума імперыямі.

Перыяды астуджэння англа-германскіх адносін (1888—1914) правіць

Сцягі паказваюць, хто менавіта астудзіў адносіны

Месца і віды саперніцтва правіць

Гл. таксама правіць

Спасылкі правіць