Андар Габар
А́ндар Га́бар (венг.: Andor Gábor; 24 студзеня 1884, в. Уйнеп, Аўстра-Венгрыя — 20 студзеня 1953, Будапешт, ВНР) — венгерскі пісьменнік.
Андар Габар | |
---|---|
Andor Gábor | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | венг.: Greiner Andor |
Дата нараджэння | 20 студзеня 1884[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 студзеня 1953[2] (69 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Жонка | Ilona Kökény[d], Ferike Vidor[d] і Olga Halpern[d] |
Альма-матар |
|
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | |
Узнагароды |
прэмія імя Кошута (1953) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьАндар Габар нарадзіўся 24 студзеня 1884 года на захадзе сучаснай Венгрыі ў мястэчку Уйнепуста. Скончыў Будапешцкі ўніверсітэт.
Браў удзел у венгерскай рэвалюцыі 1918—1919 гадоў. Кіраваў тэатрамі Венгерскай савецкай рэспублікі. Пасля паражэння рэвалюцыі быў арыштаваны. У 1920 годзе эміграваў, жыў у Аўстрыі, Германіі, затым у 1933—1945 гадах жыў у СССР. У 1945 вярнуўся ў Венгрыю[4], дзе стаў першым рэдактарам часопіса Ludas Matyi.
Памёр 20 студзеня 1953 года ў Будапешце, пахаваны на могілках Керэпешы.
Творчасць
правіцьЛітаратурную дзейнасць пачаў у 1900 годзе. Аўтар зборнікаў вершаў «Арговань» (1920), «Таму што ганьба жыць і не заклікаць» (1923), рамана «Доктар Ніхто» (т. 1—2, 1946), сатырычных п'есак і фельетонаў («Пешцкія рыданні. Кніга пра вялікі горад», 1912) і інш.
Пераклаў на венгерскую мову беларускія народныя песні «Маё жаданне», «З-за лесу сонца ўсходзіць…», вершы Я. Купалы «Абвілася краіна…», «А хто там ідзе?», «Выйдзі…», «Выпраўляла маці сына», «Хвалююцца морскія хвалі…», «Гэй наперад!» і інш. Аўтар артыкула «Янка Купала, беларускі паэт» (1941).
Зноскі
- ↑ Birth record — 1999. Праверана 15 сакавіка 2022.
- ↑ Габор Андор // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ Габор Андор // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Театральная энциклопедия. / Гл. ред. С. С. Мокульский. — М.: Советская энциклопедия, 1961. — Т. 1: А — «Глобус». — Стб. 1064—1065.
Літаратура
правіць- Габар Андар. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Андар Габар