Андронік V Палеалог
Андронік V Палеалог (грэч.: Ανδρόνικος Ε 'Παλαιολόγος; 1400—1407) — імператар-суправіцель Візантыйскай імперыі са сваім бацькам Іаанам VII Палеалогам, які ў сваю чаргу таксама з'яўляўся намінальным суправіцелем Мануіла II.
Андронік V Палеалог грэч.: Ανδρόνικος Ε 'Παλαιολόγος | ||
| ||
---|---|---|
1403—1407 года | ||
Дзейнасць | кіраўнік | |
Нараджэнне | 1400 | |
Смерць | 1407 | |
Род | Палеалогі | |
Бацька | Іаан VII Палеалог | |
Маці | Ірэна Гатылузіа |
Андронік V Палеалог быў адзіным вядомым сынам Іаана VII Палеалога і Ірэны (Ірыны) Гатылузіа, дачкі архонта в. Лесбас Франчэска Гатылузіа.
У час знаходжання бацькі ў Фесалоніках у 1403/1404 быў абвешчаны суправіцелем пад імем Андроніка V Палеалога. Андронік памёр хутчэй за свайго бацьку ў 1407 годзе ва ўзросце 7 гадоў.
Варта адзначыць, што яго імператарскі статус, як і яго бацькі, быў чыста ганаровага характару.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Oxford Dictionary of Byzantium. — Oxford University Press, 1991.
- N. Oikonomides. John VII Palaeologus and the Ivory Pyxis at Dumbarton Oaks. — DOP 31 (1977).