А́ндрыс Вэ́янс[3] (лат.: Andris Vejāns, сапраўднае імя Донат Геранімавіч Калнач; 20 красавіка 1927, воласць Нірза  (руск.), Латвія) — латышскі паэт. Заслужаны дзеяч культуты Латвіі (1965). Скончыў у 1950 годзе Рыжскі педагагічны інстытут.

Андрыс Вэянс
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 20 красавіка 1927(1927-04-20)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 8 снежня 2005(2005-12-08)[2] (78 гадоў)
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт

Творчасць правіць

Друкуецца з 1946 года. Аўтар зборнікаў вершаў «Маладосць» (1953), «Сонца узнімаецца вышэй» (1957, Дзяржаўная прэмія Латвіі, 1957), «Гады і сляды» (1964), «За возерам высокія горы» (1977), «Экватар раздзяляе шлях» (1981), зборніка вершаў і прозы «Белы карабель у сініх водах» (1974) і інш. У творах узнімае праблемы развіцця асобы, яе грамадзянскай адказнасці, узаемасувязі лёсу чалавека і народа. Паэзіі Вэянса характэрны гарманічнасць пачуццяў, вобразнасць, музычнасць.

Пераклаў на латышскую мову зборнікі вершаў П. Панчанкі, асобныя творы Я. Купалы, Я. Коласа, П. Броўкі, М. Танка, П. Пестрака, Р. Барадуліна, B. Віткі, А. Зарыцкага, К. Кірэенкі, C. Шушкевіча.

Беларускія пераклады правіць

На беларускую мову творы Вэянса пераклалі Э. Агняцвет, Р. Барадулін, Е. Лось.

У кнігах:

  • Ветрык, вей… Мн., 1959;

Зноскі

  1. Andris Vējans // https://www.vle.lt/straipsnis/andris-vejans/
  2. Library of Congress AuthoritiesLibrary of Congress. Праверана 16 студзеня 2020.
  3. Напісанне ў адпаведнасці з латышска-беларускай практычнай транскрыпцыяй

Літаратура правіць