Андрэй Іванавіч Штакеншнейдэр
Андрэй Іванавіч Штакеншнейдэр (руск.: Андрей Иванович Штакеншнейдер; 22 лютага (6 сакавіка) 1802, маёнтак Штакеншнейдэраў (Санкт-Пецярбургская губерня, Расійская імперыя; цяпер — пасёлок Мыза-Іванаўка , Гатчынскі раён, Ленінградская вобласць, Расія) — 8 (20) жніўня 1865, г. Масква) — рускі архітэктар, спраектаваў шэраг палацаў і іншых будынкаў у Санкт-Пецярбургу і Пецяргофе.
Андрэй Іванавіч Штакеншнейдэр | |
---|---|
| |
Дата нараджэння | 22 лютага (6 сакавіка) 1802 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 (20) жніўня 1865 (63 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства |
![]() |
Альма-матар | |
Працы і дасягненні | |
Месца працы | |
Працаваў у гарадах | Санкт-Пецярбург, Царскае Сяло, Паўлаўск, Пецяргоф, Ноўгарад, Масква, Таганрог |
Архітэктурны стыль | Эклектыка |
Найважнейшыя пабудовы | Марыінскі палац, Палац Беласельскіх-Белазерскіх, Нова-Міхайлаўскі палац і інш. |
![]() |
Біяграфія
правіцьУнук гарбара, выпісанага ў Расію Імператарам Паўлам I з Браўншвайга, нарадзіўся на млыне свайго бацькі, блізу Гатчыне, 22 лютага 1802 года і ў трынаццаць гадоў паступіў сваякоштным выхаванцам у Імператарскую акадэмію мастацтваў. Не выявілі пры праходжанні курса асабліва бліскучых поспехаў, ён адразу ж пасля яго заканчэння, у 1821 годзе, атрымаў месца чарцёжнікам у Камітэце будаванняў і гідраўлічных работ , з якога, чатыры гады праз перайшоў на службу архітэктарам-малявальшчыкам ў камісію па ўзвядзенню Ісакіеўскага сабора. Прыцягнуты Агюстам Манферанам да работ у Зімовым палацы. У 1831 у Штакеншнейдэра пакінуў службу ў вышэйзгаданай камісіі для таго, каб вальней заняцца прыватнымі пабудовамі, пераважна ж пабудовай панскага дома для графа А. Х. Бенкендорфа ў яго маёнтку Фаль, у ваколіцах Рэвеля (Кейла-Ёа). Задаволены сваім архітэктарам, граф рэкамендаваў яго імператару, і з гэтага часу кар’ера архітэктара пайшла ўгору.
Архітэктар хутка набыў упадабанне Мікалая I і стаў атрымліваць ад яго адно за адным важныя даручэнні і неўзабаве зрабіўся прывілеяваным будаўніком царскіх і велікакняжацкіх палацаў. Пачаўшы прыдворную службу ў званні архітэктара пры двары вялікага князя Міхаіла Паўлавіча, ён пад канец свайго жыцця быў галоўным архітэктарам дэпартамента надзелаў, архітэктарам Уласнага Яго Вялікасці палаца і загадчыкам пабудовамі па загарадных палацах гаспадарыні імператрыцы.
У 1834 годзе, за складзены Штакеншнейдэрам па зададзенай праграме праект «невялікага імператарскага палаца», Акадэмія прысудзіла яму званне акадэміка. У 1837—1838 гадах ён зрабіў паездку для свайго ўдасканалення ў замежжа з дапаможнікам ад урада, і наведаў Італію, Францыю і Англію. У 1844 годзе Акадэмія ўзвяла яго ў званне прафесара 2-й ступені Санкт-Пецярбургскай Акадэміі мастацтваў без выканання з яго боку праграмнай задачы, як мастака, які ўжо мае гучную вядомасць.
З 1848 года — архітэктар імператарскага двара.
Працаваў у Санкт-Пецярбургу, Царскім Сяле, Паўлаўску, Пецяргофе, Ноўгарадзе, Маскве, Таганрогу, Крыму.
Дом Штакеншнейдэра ў Санкт-Пецярбургу на Мільённай вуліцы , 10 (другі фасад выходзіў на наб. Мойкі, 9) быў цэнтрам культурнага і грамадскага жыцця мастацкай інтэлігенцыі сталіцы. Архітэктар набыў яго ў тытулярных саветнікаў М. Я. і Д. Я. Пятровых і перабудаваў для сваёй сям’і ў 1852—1854 гадах[2]. У асабняку праходзілі штакеншнейдэраўскія «суботы», на якіх збіраліся паэты, пісьменнікі, артысты і мастакі, ставіліся аматарскія спектаклі. Тут бывалі У. Р. Бенедыктаў , І. А. Ганчароў, Ф. М. Дастаеўскі, І. С. Тургенеў, Я. П. Палонскі і іншыя. У 1865 Штакеншнейдэры прадалі гэты дом у сувязі з хваробай гаспадара. Будынак быў перабудаваны ў прыбытковы дом.
У Штакеншнейдэра таксама быў і загарадны маёнтак — мыза Іванаўка[3], які знаходзіўся непадалёку ад Гатчыны і быў атрыманы ў спадчыну ад бацькі ў канцы 1850-х гадоў.
Зноскі
- ↑ Штакеншнейдер Андрей Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Особняк А. И. и М. Ф. Штакеншнейдеров (по Миллионной ул.)
- ↑ О судьбе усадьбы Андрея Ивановича Штакеншнейдера в Пудости (руск.)
Літаратура
правіць- Штакеншнейдер, Андрей Иванович // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Витязева В. А. Каменный остров. — Л.: Лениздат, 1991.
- Петрова Т. А. Андрей Штакеншнейдер. — Л.: Лениздат , 1978. — 184 с. — (Зодчие нашего города ). — 40 000 экз. (обл.)
- Пунин А. Л. Архитектура Петербурга середины и второй половины XIX века. — СПб.: Крига, 2009. — Т. 1: 1830-1860 годы. Ранняя эклектика.
- Штакеншнейдер Е. А. Дневник и записки. — М.; Л., 1934.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Андрэй Іванавіч Штакеншнейдэр
- О судьбе усадьбы А. И. Штакеншнейдера в Пудости