Андрэй Віктаравіч Штыгель

беларускі футбаліст

Андрэй Штыгель (нар. 22 чэрвеня 1994, Гродна) — беларускі футбаліст, паўабаронца.

Футбол
Андрэй Штыгель
Поўнае імя Андрэй Віктаравіч Штыгель
Нарадзіўся 22 чэрвеня 1994(1994-06-22)[1] (28 гадоў)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 180 см
Вага 70 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Клубная кар’ера[* 1]
2010—2012 Беларусь Нёман (Гродна) 0 (0)
2012—2014 Беларусь Дынама (Мінск) 0 (0)
2012   Беларусь Дынама-2 (Мінск) 14 (1)
2015 Беларусь Нёман (Гродна) 3 (0)
2015   Беларусь Ліда 15 (3)
2016 Беларусь Ліда 24 (1)
2017 Беларусь Нафтан (Наваполацк) 24 (0)
2018 Беларусь Гомель 15 (1)
2019 Беларусь Нафтан (Наваполацк) 25 (3)
2021 Беларусь Смаргонь 20 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 11 снежня 2021.

Клубная кар’ераПравіць

Выхаванец гродзенскай СДЮШАР-6, з 2010 года выступаў за дубль мясцовага «Нёмана». У 2012 годзе перайшоў у мінскае «Дынама». Спачатку выступаў за фарм-клуб «Дынама-2», а пасля таго, як той спыніў існаванне пасля сезона 2012, далучыўся да дубля дынамаўцаў, дзе трывала гуляў на працягу двух гадоў.

Са студзеня 2015 года трэніраваўся разам з «Нёманам». 4 сакавіка 2015 года падпісаў кантракт з гродзенскім клубам[2]. 18 красавіка 2015 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену на 87-й хвіліне ў матчы супраць «Гомеля» (0:0). Аднак, замацавацца ў элітным дывізіёне не здолеў, за паўгады толькі тры разы выйшаў на замену ў асноўнай камандзе, гуляў пераважна за дубль. У ліпені накіраваўся на прагляд у «Ліду», і ў жніўні перайшоў у гэты клуб на правах арэнды[3]. У складзе «Ліды» стаў іграком асновы.

Па заканчэнні сезона ў лістападзе 2015 года вярнуўся ў Гродна[4], аднак у лютым 2016 года пакінуў «Нёман»[5]. Пасля зыходу з гродзенскага клуба зноў далучыўся да «Ліды», з якой у сакавіку падпісаў кантракт[6].

У студзені 2017 года пачаў падрыхтоўку да новага сезона з «Лідай», але пазней пакінуў каманду[7], каб адправіцца на прагляд у «Нафтан». У лютым 2017 года падпісаў кантракт з наваполацкім клубам[8]. У першай палове сезона 2017 выхадзіў на замену, гуляў за дубль, але пазней замацаваўся ў аснове на пазіцыі апорнага паўабаронцы.

У студзені 2018 года далучыўся да «Гомеля» і неўзабаве падпісаў кантракт[9]. У складзе гомельскай каманды стаў пераважна выхадзіць на замену. У студзені 2019 года пакінуў «Гомель»[10].

Неўзабаве пасля зыходу з «Гомеля» накіраваўся на прагляд у «Нафтан» і ў выніку зноў стаў іграком наваполацкага клуба, дзе гуляў пераважна ў стартавым складзе. У студзені 2020 года па справе аб дагаварных матчах быў дыскваліфікаваны АБФФ на адзін год[11]. У ліпені 2020 года па выніках крымінальнай справы быў прысуджаны да 2 гадоў выпраўленчых работ[12].

У пачатку 2021 года, па заканчэнні дыскваліфікацыі, стаў іграком «Смаргоні», дзе гуляў у аснове. У снежні 2021 года за паўторную спробу маніпуляцыі вынікамі футбольных матчаў атрымаў пажыццёвую дыскваліфікацыю[13].

Статыстыка выступленняўПравіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2010 дубль Нёман   5 0
2011 дубль Нёман   17 0
2012 (1) дубль Нёман   2 1
2012 (2) Д3 Дынама-2   14 1
2013 дубль Дынама   28 0
2014 дубль Дынама   23 1
2015 (1) Д1 Нёман   3 0
2015 (2) Д2 Ліда   15 3
2016 Д2 Ліда   24 1
2017 Д1 Нафтан   24 0
2018 Д1 Гомель   15 1
2019 Д2 Нафтан   25 3
2021 Д1 Смаргонь   20 0

Зноскі

СпасылкіПравіць