Андрэй Мікалаевіч Наумовіч
Андрэй Мікалаевіч Наумовіч (7 ліпеня 1963, в. Сіняўская Слабада, Карэліцкі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V і VI скліканняў.
Андрэй Мікалаевіч Наумовіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Міхаіл Мясніковіч Андрэй Кабякоў |
||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
7 ліпеня 1963 (61 год) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды |
|
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 7 ліпеня 1963 года ў в. Сіняўская Слабада Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці.
Скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага, настаўнік геаграфіі і біялогіі; Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава, эканаміст; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, спецыяліст у галіне дзяржаўнага кіравання.
Працаваў настаўнікам, выконваў абавязкі намесніка дырэктара па навучальна-выхаваўчай рабоце ў Запольскай васьмігадовай школе Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці; дырэктарам Красненскай сярэдняй школы Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці; намеснікам старшыні, намеснікам старшыні па эканоміцы Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта; старшынёй Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў, старшынёй Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў.
У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі»[1].
Асабістае жыццё
правіцьЖанаты, мае двух сыноў.
Зноскі
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 462 «Аб узнагароджанні»(недаступная спасылка). Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (26 лістапада 2018). Архівавана з першакрыніцы 22 снежня 2018. Праверана 28 лістапада 2018.
Спасылкі
правіць- Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь(недаступная спасылка) (бел.)