Андрэй Міхайлавіч Хрыпач

беларускі футбаліст і трэнер

Андрэй Міхайлавіч Хрыпач (нар. 28 мая 1972, Жодзіна) — беларускі футбаліст і трэнер. У цяперашні час працуе трэнерам у бабруйскай «Белшыне».

Футбол
Андрэй Хрыпач
Поўнае імя Андрэй Міхайлавіч Хрыпач
Нарадзіўся 28 мая 1972(1972-05-28) (51 год)
Грамадзянства  Беларусь
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Белшына
Пасада трэнер
Клубная кар’ера[* 1]
1992—1994 Беларусь Фандак (Бабруйск) 83 (7)
1995—1996 Беларусь МПКЦ (Мазыр) 8 (0)
1996—2002 Беларусь Белшына (Бабруйск) 165 (13)
2003—2004 Беларусь Баранавічы 53 (10)
2005 Беларусь Дняпро-ДЮСШ-1 (Рагачоў) 25 (2)
Нацыянальная зборная[* 2]
1994—1997 Беларусь Беларусь 4 (0)
Трэнерская кар’ера
2010—2011 Беларусь Белшына (Бабруйск) дубль
2017 Беларусь Белшына (Бабруйск) трэнер
2018 Беларусь Вікторыя (Мар’іна Горка)
2019 Беларусь Белшына-2 (Бабруйск)
2020 Беларусь Вікторыя (Мар’іна Горка)
2020— Беларусь Белшына (Бабруйск) трэнер
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах

Клубная кар’ера правіць

Пачынаў дарослую кар’еру ў бабруйскім «Фандаку», пазней гуляў за мазырскі МПКЦ. У 1996 годзе вярнуўся ў Бабруйск, стаўшы іграком «Белшыны», у складзе якой стаў уладальнікам медалёў чэмпіянату Беларусі ўсіх якасцей.

У 2003 годзе далучыўся да «Баранавічаў», якія ўзначаліў былы таварыш па «Белшыне» Андрэй Хлебасолаў, і дапамог клубу перамагчы ў Другой лізе. Гульнявую кар’еру завяршыў у 2005 годзе ў складзе рагачоўскага «Дняпра-ДЮСШ-1».

Міжнародная кар’ера правіць

У 1994—1997 гадах прыцягваўся да нацыянальнай зборнай Беларусі.

Трэнерская кар’ера правіць

Пасля завяршэння гульнявой кар’еры стаў працаваць у структуры «Белшыны». У 2010—2011 быў трэнерам дубліруючага складу бабруйчан, а ў 2017 годзе ўвайшоў у трэнерскі штаб асноўнай каманды, дзе стаў дапамагаць Уладзіміру Гольмаку.

У красавіку 2018 года стаў галоўным трэнерам другалігавай «Вікторыі» з Мар’інай Горкі[1]. Пад яго кіраўніцтвам склад каманды папоўніў шэраг маладых бабруйскіх футбалістаў. У сезоне 2019 года ўзначальваў каманду «Белшына-2», якая гуляла ў Другой лізе. У пачатку 2020 года вярнуўся ў «Вікторыю», пазней у тым жа годзе стаў трэнерам у штабе «Белшыны».

Дасягненні правіць

Зноскі