Андрэй Русланавіч Кудравец

беларускі футбаліст

Андрэй Кудравец (нар. 2 верасня 2003, Барысаў) — беларускі футбаліст, брамнік расійскага клуба «Дынама» з Масквы і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Футбол
Андрэй Кудравец
Поўнае імя Андрэй Русланавіч Кудравец
Нарадзіўся 2 верасня 2003(2003-09-02)[1] (20 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 191 см
Вага 84 кг[1]
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Расія Дынама (Масква)
Нумар 47
Клубная кар’ера[* 1]
2019—2023 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 52 (-43)
2023— Расія Дынама (Масква)
2023   Беларусь БАТЭ (Барысаў) 7 (-8)
Нацыянальная зборная[* 2]
2019 Беларусь Беларусь (да 17) 3 (-2)
2021 Беларусь Беларусь (да 19) 2 (-3)
2022— Беларусь Беларусь (да 21) 1 (-6)
2022— Беларусь Беларусь 2 (-5)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 18 студзеня 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 28 красавіка 2023

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец ДЮСШ-2 горада Барысава, з канца 2019 года пачаў выступаць за дубль барысаўскага БАТЭ. Да сезона 2020 ужо рыхтаваўся разам з асноўнай камандай, трывала прыцягваўся да складу ў якасці рэзервовага брамніка, гуляў таксама за дубль. Дэбютаваў у асноўнай камандзе БАТЭ 29 жніўня 2020 года ў матчы Кубка Беларусі супраць мікашэвіцкага «Граніта» (5:0), калі выйшаў на замену ў другім тайме.

Сезон 2021 распачаў рэзервовым брамнікам барысаўчан, а 17 красавіка 2021 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе пасля таго, як на размінцы перад сустрэчай з «Энергетыкам-БДУ» (2:1) траўму атрымаў асноўны брамнік БАТЭ Антон Чычкан. У далейшым у сезоне 2021 чаргаваўся ў браме з Чычканам, а ў 2022 годзе стаў асноўным брамнікам БАТЭ.

У красавіку 2023 года падоўжыў пагадненне з барысаўскім клубам да канца 2024 года[2]. У жніўні 2023 года перайшоў у маскоўскае «Дынама», падпісаўшы пяцігадовы кантракт, але пры гэтым застаўся ў БАТЭ да канца сезона 2023[3]. У снежні 2023 года пакінуў БАТЭ[4].

Міжнародная кар’ера правіць

У кастрычніку 2019 года гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

У кастрычніку 2021 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

21 верасня 2022 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у таварыскім матчы супраць Расіі (1:6).

17 лістапада 2022 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у таварыскім матчы супраць Сірыі (1:0).

Дасягненні правіць

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2019 дубль БАТЭ   2 −1
2020 дубль БАТЭ   19 −33
2021 Д1 БАТЭ   13 −13
2022 Д1 БАТЭ   25 −16
2023 Д1 БАТЭ   21 −22

Крыніцы правіць

  1. а б в https://fcbate.by/team/base/1
  2. Кудравец продлил контракт с БАТЭ (руск.). football.by (29 красавіка 2023). Праверана 1 мая 2023.
  3. Вратарь БАТЭ Кудравец подписал 5-летний контракт с московским "Динамо" (руск.). football.by (18 жніўня 2023). Праверана 19 жніўня 2023.
  4. Андрей Кудравец, Валерий Бочеров и Дмитрий Антилевский покинули БАТЭ (руск.). Афіцыйны сайт барысаўскага БАТЭ (28 снежня 2023). Праверана 18 студзеня 2024.