Андрэй Уладзіміравіч Рум

беларускі футбаліст

Андрэй Рум (нар. 19 студзеня 2002, Ліда) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Слуцк».

Футбол
Андрэй Рум
Поўнае імя Андрэй Уладзіміравіч Рум
Нарадзіўся 19 студзеня 2002(2002-01-19)[1] (22 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 180 см
Вага 75 кг[1]
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Слуцк
Нумар 15
Маладзёжныя клубы
0000—2017 Беларусь Нёман (Гродна)
2017—2019 Беларусь РВАР (Мінск)
Клубная кар’ера[* 1]
2019— Беларусь Слуцк 17 (1)
Нацыянальная зборная[* 2]
2018 Беларусь Беларусь (да 17) 1 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 6 лютага 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 6 мая 2021

Клубная кар’ера правіць

Пачынаў займацца футболам у Лідзе, на юнацкім узроўні выступаў за гродзенскі «Нёман», навучаўся ў мінскай Акадэміі АБФФ, пасля заканчэння якой у 2019 годзе трапіў у склад «Слуцка», дзе стаў выступаць за дубль. У 2020 годзе стаў прыцягвацца да асноўнай каманды клуба. Дэбютаваў за «Слуцк» 29 жніўня 2020 года ў матчы Кубка Беларусі супраць гомельскага «Лакаматыва» (2:0), калі выйшаў на замену ў другім тайме. 1 лістапада 2020 года ўпершыню згуляў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы з «Энергетыкам-БДУ» (2:0). Пасля працягваў з’яўляцца ў асноўнай камандзе, з 2022 года рэгулярна трапляў на лаўку запасных, зрэдку выхадзіў на поле. У студзені 2024 года падоўжыў кантракт са «Слуцкам»[2].

Міжнародная кар’ера правіць

У кастрычніку 2018 года гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы. У сакавіку 2019 годзе знаходзіўся ў складзе зборнай на элітным раўндзе чэмпіянату Еўропы, але на поле не выхадзіў.

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2019 дубль Слуцк   13 1
2020 Д1 Слуцк   1 0
2021 Д1 Слуцк   0 0
2022 Д1 Слуцк   7 0
2023 Д1 Слуцк   9 1

Грамадзянская пазіцыя правіць

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[3].

Крыніцы правіць

  1. а б в http://sfc-slutsk.by/person/309
  2. Трое защитников продлили контракты со "Слуцком" (руск.). football.by (4 студзеня 2024). Праверана 6 лютага 2024.
  3. 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА . Наша Ніва (12 верасня 2020). Праверана 6 лютага 2024.